Алег Праляскоўскі: "Беларусь у 2011 годзе будзе актыўна ўдзельнічаць у праграмах гуманітарнага супрацоўніцтва СНД"
22.03.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр інфармацыі Беларусі, сустаршыня Савета па гуманітарным супрацоўніцтве СНД Алег Праляскоўскі па выніках пасяджэнняў экспертаў і кіраўнікоў Савета гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД, якія прайшлі ў Душанбэ. "Беларусь традыцыйна займае актыўную пазіцыю ва ўсіх інтэграцыйных структурах. Гэта пазіцыя нашага Прэзідэнта. Структуры гуманітарнага супрацоўніцтва СНД не выключэнне", — сказаў Алег Праляскоўскі. Міністр адзначыў, што міжнародным прызнаннем укладу Беларусі ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны можна лічыць наданне ў 2011 годзе звання "Культурная сталіца СНД" Гомелю. Дарэчы, праект пілотны. Фонд зацвердзіў шэраг знакавых мерапрыемстваў, якія будуць праведзены ў Беларусі. Традыцыйнымі стануць Беларускі інфармацыйны форум "Партнёрства ў імя міру", Міжнародная летняя школа маладых журналістаў краін СНД, Моладзевая музычная акадэмія краін СНД Юрыя Башмета. У Беларусі таксама пройдуць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў", міжнародны моладзевы форум "Дружба без граніц", моладзевы форум опернага мастацтва краін СНД, конкурс маладых архітэктараў СНД "Леанарда". У 2010 годзе фонд на тэрыторыі Беларусі аказаў падтрымку ў правядзенні 14 мерапрыемстваў, выдаткаваўшы на гэта больш як 35 млн расійскіх рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр інфармацыі Беларусі, сустаршыня Савета па гуманітарным супрацоўніцтве СНД Алег Праляскоўскі па выніках... |
|