Каманда Прэзідэнта Беларусі трэці раз выйграла рэспубліканскія аматарскія спаборніцтвы па хакеі. 21.by

Каманда Прэзідэнта Беларусі трэці раз выйграла рэспубліканскія аматарскія спаборніцтвы па хакеі

12.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцай Чацвёртых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БЕЛТА.

10 красавіка на катку ХК "Юнацтва-Мінск" у сталічным парку Горкага ў другім матчы фінальнай серыі каманда Прэзідэнта ўзяла верх над дружынай Мінскай вобласці — 13:5 (3:2, 5:0, 5:3).

У першым фінальным паядынку, які адбыўся 9 красавіка ў Салігорску, таксама выйграла каманда Прэзідэнта — 8:3. Такім чынам, вынік фінальнай серыі, якая праводзілася да дзвюх перамог, — 2:0 на карысць каманды Прэзідэнта. Бронзавым прызёрам турніру стала каманда Брэсцкай вобласці, якая 9 красавіка ў матчы за 3-е месца перамагла дружыну Гомельскай вобласці — 5:2. Брэсцкія хакеісты ўпершыню за чатыры гады правядзення рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтваў узышлі на п'едэстал. Каманда Прэзідэнта Беларусі трэці раз выйграла рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод аматарскіх каманд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцай Чацвёртых рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика