Прэзідэнт сустрэўся са Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
20.04.2011
—
Новости Политики
|
Сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з лідарам прафсаюзнай арганізацыі напярэдадні Свята працы сталі ўжо традыцыяй. Леанід Козік расказаў пра працу прафсаюзнай арганізацыі, задачы, якія ставяцца перад пярвічнымі прафсаюзамі ў арганізацыях, на прадпрыемствах, сітуацыю ў працоўных калектывах, пра тое, што непакоіць людзей у сацыяльна-эканамічных умовах, што склаліся ў краіне. Ён таксама расказаў пра святочныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці з нагоды дня 1 Мая. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што напярэдадні свята неабходна заахвоціць людзей за іх працу і годна адзначыць гэты дзень. Кіраўнік дзяржавы ў ходзе гутаркі выказаў заклапочанасць сітуацыяй з вытворчым траўматызмам: летась быў зафіксаваны рост такіх выпадкаў. Як адзначыў Леанід Козік, сёлета сітуацыя палепшылася, і па выніках І квартала назіраецца зніжэнне траўмаў амаль на 15%. Аляксандр Лукашэнка даручыў працягнуць работу па зніжэнні вытворчага траўматызму. Напярэдадні сезона летніх водпускаў не засталася без увагі і тэма падрыхтоўкі і арганізацыі дзіцячага і дарослага аздараўлення. Паводле слоў Старшыні ФПБ, у гэтым летнім сезоне плануецца аздаравіць такую ж колькасць дзяцей, як і ў папярэднія гады, задаволіўшы ўвесь попыт насельніцтва. Што датычыцца беларускіх прафсаюзных санаторыяў, якіх у краіне налічваецца 12, то ўсе працуюць рэнтабельна, накіроўваючы прыбытак на сваё развіццё. Пуцёўкі на адпачынак у такіх санаторыях, у першую чаргу, выдзяляюцца беларускім грамадзянам. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў намаганні ФПБ па аднаўленні аздараўленчых аб'ектаў. У Беларусі дзейнічае 28 галіновых прафсаюзаў, амаль 21 тыс. пярвічных арганізацый, у якіх налічваецца больш за 4 млн чалавек. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з лідарам прафсаюзнай арганізацыі напярэдадні Свята працы сталі ўжо традыцыяй. Леанід Козік расказаў пра працу прафсаюзнай...
|
|