Кожны жыхар і госць Беларусі павінен быць упэўнены ў сваёй асабістай і маёмаснай бяспецы. 21.by

Кожны жыхар і госць Беларусі павінен быць упэўнены ў сваёй асабістай і маёмаснай бяспецы

01.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работа па ўстараненні прычын тэракта ў мінскім метро павінна мець комплексны характар і датычыцца не толькі праваахоўнай сферы. Аб гэтым 31 мая на нарадзе аб ходзе расследавання абставін выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Як вы мне дакладвалі, у ходзе следства ўстаноўлены факты ўчынення абвінавачанымі і іншых злачынстваў, у тым ліку звязаных з замахам на жыццё і здароўе людзей. У сувязі з гэтым хачу пачуць, што яшчэ патрэбна для завяршэння расследавання крымінальнай справы? Якая работа праводзіцца па ўстараненні прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню гэтых асабліва цяжкіх злачынстваў?" — такія пытанні паставіў перад удзельнікамі нарады Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "падыход да вырашэння гэтых пытанняў павінен мець абсалютна комплексны характар". Паводле яго слоў, недапушчальна зацыклівацца толькі на тэматыцы праваахоўнага блока: "Рэалізуемыя меры павінны быць накіраваны на мадэрнізацыю ўсёй сістэмы бяспекі нашай краіны. Удасканаленне неабходна і ў такіх сферах грамадскага жыцця, як адукацыя, культура, вытворчасць, ахова здароўя".

"Кожны жыхар і госць Беларусі павінен быць упэўнены ў сваёй асабістай і маёмаснай бяспецы, спакойны за жыццё сваіх родных і блізкіх, у якім рэгіёне рэспублікі і ў якіх сітуацыях яны ні знаходзіліся б. Менавіта такая задача мною была пастаўлена. Гэта асноўны крытэрый ацэнкі ўсіх мерапрыемстваў, якія выпрацоўваюцца вамі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што акрамя следчай тайны ў крымінальным працэсе ёсць яшчэ і прынцыпы галоснасці. "Людзі павінны ведаць усю праўду аб тым, што здарылася, быць інфармаваны аб прымаемых намі мерах, накіраваных на недапушчэнне такога ў далейшым. Плёткі і домыслы вакол трагічных падзей 11 красавіка і расследавання крымінальнай справы нам не патрэбны", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папярэдзіў аб недапушчальнасці паказухі ў якім-небудзь выглядзе. "Мы сёння гаворым аб кілаграмах канфіскаваных выбуховых рэчываў, аб тым, што людзі прынеслі вам агнястрэльную зброю, што вы вельмі добра папрацавалі і агнястрэльную зброю канфіскавалі скрозь і ўсюды, што вы пасля гэтага так несяце службу на гэтых асабліва важных аб'ектах, што і размоў аб гэтым быць не можа", — сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яму далажылі аб відэароліку, які нядаўна з'явіўся ў інтэрнэце. На гэтым відэароліку відаць, як група маладых людзей ноччу бесперашкодна пранікла ў метрапалітэн. "Яны з хлопцамі прабраліся ноччу ў метрапалітэн і здымалі ўсё гэта на відэа. Выклалі гэта ў інтэрнэце: глядзіце — вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым (дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі), як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў Прэзідэнта", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Як мне далажылі, расследаванне ў сувязі з гэтым праводзіцца", — сказаў ён. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў: "Я нікога пакуль не папракаю і папракаць не буду. Калі гэтыя факты пацвердзяцца — заўтра застанецеся без пагонаў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа па ўстараненні прычын тэракта ў мінскім метро павінна мець комплексны характар і датычыцца не толькі праваахоўнай сферы. Аб гэтым 31 мая на нарадзе аб ходзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика