Інвестарам у Беларусі пашыраюцца льготы і прэферэнцыі. 21.by

Інвестарам у Беларусі пашыраюцца льготы і прэферэнцыі

08.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі пашыраюцца льготы і прэферэнцыі інвестарам. Прэзідэнт Беларусі 6 чэрвеня выдаў адпаведны Дэкрэт № 4, якім унесены дапаўненні і змяненні ў Дэкрэт № 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" ад 6 жніўня 2009 года.

Дакументам прадугледжваецца пашырэнне пераліку льгот і прэферэнцый, якія прадастаўляюцца інвестарам пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора.

Так, інвестар і (або) арганізацыя, ва ўстаноўленым парадку створаная ў Рэспубліцы Беларусь гэтым інвестарам або з яго ўдзелам, будуць мець права на прымяненне праектнай дакументацыі, распрацаванай за мяжой. У выпадку прымянення дакументацыі, распрацаванай у адпаведнасці з замежнымі нормамі праектавання і стандартамі ў галіне будаўніцтва, уведзенымі ў дзеянне на тэрыторыі Беларусі, прадугледжваецца выконваць толькі работы па прывязцы аб'ектаў да месца іх размяшчэння. У астатніх выпадках такая дакументацыя будзе карэктавацца. Акрамя таго, прадастаўляецца права вылічэння ў поўным аб'ёме сум падатку на дабаўленую вартасць, выплачаных пры набыцці тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, выкарыстаных для праектавання, будаўніцтва і аснашчэння аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным праектам, а таксама вызначэння без правядзення падрадных таргоў генеральнай праектнай арганізацыі, субпадрадных праектных, будаўнічых і іншых арганізацый для будаўніцтва аб'ектаў, іх рамонту, рэканструкцыі, рэстаўрацыі і добраўпарадкавання.

Пры гэтым інвестар будзе вызвалены ад зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і прадастаўлены для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, на перыяд праектавання і будаўніцтва, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама падаткаў, абавязак па выплаце якіх узнікае ў сувязі з бязвыплатнай перадачай інвестару для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта дзяржаўнай маёмасці (падатку на дабаўленую вартасць — у перадаючага боку, падатку на прыбытак — у прымаючага боку).

У адпаведнасці з Дэкрэтам прадугледжана распаўсюджванне шэрагу прэферэнцый на рэзідэнтаў СЭЗ, у прыватнасці ўключана норма аб вызваленні іх ад платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, якая паступае ў фонд развіцця адпаведнай СЭЗ.

Дакумент дасць магчымасць прадаставіць інвестарам дадатковыя льготы і прэферэнцыі ў рамках інвестыцыйнага заканадаўства і павялічыць прыток капіталу ў эканоміку краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пашыраюцца льготы і прэферэнцыі інвестарам. Прэзідэнт Беларусі 6 чэрвеня выдаў адпаведны Дэкрэт № 4, якім унесены дапаўненні і змяненні ў Дэкрэт № 10...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика