Лідары краін АДКБ дамовіліся аб узмацненні ролі арганізацыі ўжо сёлета
13.08.2011
—
Новости Политики
|
Нефармальны саміт лідараў краін — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прайшоў у Астане. Для ўдзелу ў пасяджэнні сабраліся кіраўнікі шасці дзяржаў: Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана. Цікава, што Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, нібыта забыўшыся аб нефармальнасці цяперашняй сустрэчы і з'явіўшыся ў гальштуку, зняў яго пад дзясяткам аб'ектываў тэлекамер перад уваходам у залу пасяджэння. Адкрываючы пасяджэнне, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка як старшыня арганізацыі ў гэтым годзе адзначыў, што на парадку дня разгляд глабальных рэгіянальных пагроз бяспецы і стабільнасці дзяржаў — членаў АДКБ. "У шэрагу краін гэтага рэгіёну разгортваюцца разбуральныя працэсы, якія патрабуюць пільнай увагі, а магчыма, і адпаведнага рэагавання ў інтарэсах забеспячэння бяспекі і стабільнасці нашых дзяржаў". У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў саміту знаходзіліся пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі, а таксама вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у адносінах паміж дзяржавамі — членамі АДКБ. Адным з пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, стаў маючы адбыцца вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана, а таксама пытанні прыродна-тэхнагенных катастроф у зоне адказнасці АДКБ. Удзельнікі пасяджэння адзначаюць значны рост пагроз міжнароднага тэрарызму, незаконнага гандлю зброяй, наркотыкамі і маюць намер звярнуць увагу на вялікі блок пытанняў у сферы інфармацыйнай бяспекі. Кіраўнікі дзяржаў АДКБ поўныя рашучасці завяршыць працэс камплектавання і ўзбраення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. "У нас з'явілася шмат напрамкаў дзейнасці ў сувязі з апошнімі падзеямі ў свеце, у тым ліку з тымі, што адбываюцца па лініі арабскай дугі, афрыканскай поўначы. Мы дамовіліся, што будзем выпрацоўваць сумеснымі намаганнямі меры процідзеяння магчымым пагрозам, перш за ўсё ў інфармацыйнай і кіберпрасторы", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Акрамя таго, на гэтай сустрэчы кіраўнікі краін АДКБ прааналізавалі тыя нарматыўна-прававыя дакументы, якія былі нядаўна падпісаны, і дамовіліся да сустрэчы ў афіцыйным фармаце ў снежні гэтага года іх ратыфікаваць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь ужо завяршыла іх ратыфікацыю. "У нас сёння няма ніводнага дакумента, які мы не ратыфікавалі б", — сказаў ён. Падводзячы вынікі праведзенага нефармальнага саміту, Аляксандр Лукашэнка зноў звярнуў увагу на тое, што лейтматывам гэтага мерапрыемства стала ўзмацненне Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. "Мы павінны зрабіць, і мы гэта зробім — узмоцнім АДКБ, і ў бліжэйшы час зробім вельмі важныя захады, якія будуць сведчыць аб умацаванні нашай арганізацыі". Як дадаў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, лідары краін АДКБ вялікую ўвагу ўдзялілі таксама пытанням павышэння салідарнасці і ўзаемнай падтрымцы дзейнасці арганізацыі, асабліва на знешнепалітычнай дузе. Паводле яго слоў, гэтаму пытанню, як асноўнаму, з пункту гледжання ўзаемнай падтрымкі дзяржаў надаецца вельмі вялікае значэнне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нефармальны саміт лідараў краін — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы прайшоў у Астане. Для ўдзелу ў пасяджэнні сабраліся кіраўнікі шасці...
|
|