Міхаіл Мясніковіч: "Камісія Мытнага саюза павінна ўлічваць як нацыянальныя, так і наднацыянальныя інтарэсы". 21.by

Міхаіл Мясніковіч: "Камісія Мытнага саюза павінна ўлічваць як нацыянальныя, так і наднацыянальныя інтарэсы"

13.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камісія Мытнага саюза пры вырашэнні важных пытанняў у рамках тройкі павінна ўлічваць як нацыянальныя, так і наднацыянальныя інтарэсы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам прамысловасці і гандлю Расіі, спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расіі па пытаннях унясення змяненняў у дагавор аб Камісіі Мытнага саюза Віктарам Хрысценкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы надаём важнае значэнне фарміраванню кіруючых органаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, і ў гэтым плане хацелася б, каб улічваліся нацыянальныя і вырашаліся паспяхова наднацыянальныя пытанні, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — Калі будзе змешванне функцый, належнай якасці мы не атрымаем". Паводле слоў прэм'ер-міністра, рашэнне аб тым, каб перадаць паўнамоцтвы для вырашэння наднацыянальных пытанняў спецыяльнаму органу, было правільным.

На яго думку, пры надзяленні Камісіі Мытнага саюза паўнамоцтвамі неабходна браць пад увагу магчымасць узнікнення спрэчных пытанняў. "Павінны быць нейкія тармазы, г.зн. калі дзесьці камісія не дамовіцца, павінна быць інстанцыя, якая прымала б канчатковае рашэнне. Я лічу, што гэта наш Міждзяржсавет", — адзначыў прэм'ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч упэўнены, што члены Камісіі Мытнага саюза павінны быць надзелены асаблівым статусам. "Гэта павінны быць людзі, якія, з аднаго боку, у тэме, душой вітаюць інтэграцыйныя працэсы, і з другога боку, якія пры вырашэнні пытанняў наднацыянальных яшчэ не забываюць, што ёсць пытанні дзяржавы", — растлумачыў ён. У такім духу бакі павінны рухацца і абменьвацца думкамі. "Я лічу, мы маглі б абмяняцца думкамі, у тым ліку ў час маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным сам-насам", — дадаў ён.

У сваю чаргу Віктар Хрысценка падкрэсліў, што бакі нацэлены на тое, каб работу па фарміраванні прававой базы для абноўленай кіруючай структуры, новай камісіі не проста прадоўжыць, а завяршыць за самы кароткі час.

Міністр прамысловасці і гандлю Расіі падтрымаў прэм'ер-міністра Беларусі ў тым, што статус членаў камісіі Мытнага саюза павінен быць даволі высокім. "Статус прадугледжваецца больш чым высокім — гэта статус федэральнага міністра краіны знаходжання", — сказаў ён. Гэта можа служыць добрым стымулам і добрай апорай для прыняцця рашэнняў.

Віктар Хрысценка ў цэлым даў станоўчую ацэнку інтэграцыйным працэсам у рамках Мытнага саюза, адзначыўшы, што яны прынеслі нямала плюсоў і дадатковых магчымасцяў для краін-удзельніц. "Я лічу, ёсць усе стымулы, каб паглыбляць гэтыя інтэграцыйныя працэсы", — рэзюмаваў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камісія Мытнага саюза пры вырашэнні важных пытанняў у рамках тройкі павінна ўлічваць як нацыянальныя, так і наднацыянальныя інтарэсы. Аб гэтым заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика