Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкуе Мінгарвыканкам за бюракратызм у рэалізацыі інвестпраектаў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка рэзка крытыкуе Мінгарвыканкам за бюракратызм у рэалізацыі інвестпраектаў

30.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Негатыўную ацэнку рабоце гарадскіх улад кіраўнік дзяржавы даў учора на нарадзе па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прама скажу, тэмп і якасць рэалізацыі большасці найбольш значных інвестпраектаў мяне не задавольваюць. Увод у эксплуатацыю ў намечаныя тэрміны шэрагу аб'ектаў пад пагрозай зрыву", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Тая бюракратыя, якую вы развялі ў гарвыканкаме, — мяне проста насцярожвае гэта работа. Гэта мне трэба скаргі выслухваць ад інвестараў, што тое не зрабілі своечасова, гэта гарвыканкам не вырашыў", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Здзеклівае стаўленне да людзей" — канстатаваў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка папракнуў таксама інвестараў, якія, паводле яго слоў, патрабуюць дадатковых ільгот, скарачаюць капіталаўкладанні, а ў выніку зацягваюць тэрміны будаўніцтва. "Нягледзячы на тое, што замежным забудоўшчыкам прадастаўлены пляцоўкі ў найбольш прэстыжных раёнах горада і шэраг істотных прэферэнцый, некаторыя з гэтых замежных інвестараў не спяшаюцца выконваць узятыя на сябе абавязацельствы", — адзначыў Прэзідэнт.

"Але добрыя і нашы гарадскія ўлады, і іншыя органы і структуры. Бюракратызм, асабліва ў гарвыканкаме, пышна цвіце", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Іншаземцы прывезлі грошы, будуюць, а яны іх па паўгода трымаюць у прыёмнай. Абяцаюць — не робяць. Гэта што, вы такім чынам намякаеце і выкручваеце людзям рукі, каб яны вам хабар далі?" — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да мэра Мінска Мікалая Ладуцькі.

"Масква дае 40 працэнтаў расійскага бюджэту, мільярды долараў — вось што такое сталіца для краіны. А ў нас узгадненні, пераўзгадненні, дазволы нейкія і здзекі", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што ў яго было жаданне "вечарам гарвыканкам на ключ закрыць, а раніцай усіх адправіць на вуліцу і набіраць новы склад гарвыканкама". "Мы ўважліва паглядзелі на ўсіх паверхах вашай работы — бюракратызм страшэнны, з людзьмі размаўляць не ўмееце, да здзекаў даходзіць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі, кіраўнік дзяржавы паставіў задачу разабрацца з усімі недахопамі ў рабоце выканкама. "Разбярыцеся са сваімі памочнікамі, намеснікамі. Што гэта за наплявацельскія адносіны да людзей?! З экрана вы гаворыце адно, а вашы намеснікі, начальнікі, чыноўнікі, якія там працуюць, а іх не адна сотня, робяць усё наадварот! Я на гэта глядзець спакойна не магу", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Не дай бог вы мне не дадзіце тлумачэнні па гэтых праектах і будзеце расказваць, што вы не вінаватыя, і не дай бог у далейшым я яшчэ пачую хоць адну скаргу — крыўдуйце самі на сябе. Там будзе новы старшыня гарвыканкама", — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў, што і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, і міністр унутраных спраў, адказныя за горад, а таксама ўрад на ўсё "закрылі вочы". "Назначаючы новага старшыню выканкама і накіроўваючы туды кіраўніка Адміністрацыі і міністра ўнутраных спраў як людзей Прэзідэнта, якія павінны былі бачыць, што адбываецца, я спадзяваўся, што атрымаю канкрэтную аддачу ад гэтага. Але ўсё наадварот", — сказаў Прэзідэнт.

"Валакіта, зацягванне часу. Цяпер жа трэба інвестара абдымаць, цалаваць, вадзіць за руку па Мінску, каб ён працаваў. Ён жа валюту вязе сюды!" — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, інвестары праяўляюць вялікую цікавасць не толькі да краіны, але, перш за ўсё, да Мінска. "Дык давайце прыцягнем гэтых людзей, няхай яны ўкладваюць сродкі ў краіну", — рэзюмаваў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Негатыўную ацэнку рабоце гарадскіх улад кіраўнік дзяржавы даў учора на нарадзе па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика