Уладзімір Макей: "Урад і Нацбанк павінны зрабіць усё для хутчэйшага нарошчвання золатавалютных рэзерваў"
04.10.2011
—
Новости Политики
|
Урад і Нацбанк павінны зрабіць усё магчымае для хутчэйшага нарошчвання золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які надзейна забяспечваў бы эканамічную бяспеку дзяржавы. Аб гэтым заявіў ўчора на пасяджэнні сёмай Сесіі Савета Рэспублікі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўляючы сенатарам Надзею Ермакову ў якасці старшыні праўлення Нацыянальнага банка, перадае БЕЛТА. Нацбанк Беларусі павінен захаваць прадказальнасць і кіруемасць у грашова-крэдытнай і банкаўскай сферы, падкрэсліў Уладзімір Макей. Прынцыпам эмісійнай палітыкі Нацбанка павінна стаць ажыццяўленне крэдытнай эмісіі выключна на рыначных умовах. Не менш важнай задачай ён назваў вяртанне даверу насельніцтва да беларускага рубля як да сродку зберажэння. "Ключ да паспяховага вырашэння гэтай задачы ляжыць у стабілізацыі нацыянальнай валюты, нізкай інфляцыі і гарантаванай абароне ўкладаў ад абясцэньвання. Таму Нацбанку і камерцыйным банкам трэба будзе прыкласці ўсе намаганні для вяртання ў банкаўскую сістэму зберажэнняў насельніцтва і іх далейшага нарошчвання", — сказаў кіраўнік адміністрацыі. Уладзімір Макей таксама падкрэсліў, што з прыходам Надзеі Ермаковай у Нацбанк "спыніліся ўнутраныя марныя дыскусіі ў гэтай структуры як і з дапамогай якіх інструментаў аднаўляць унутраны валютны рынак". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад і Нацбанк павінны зрабіць усё магчымае для хутчэйшага нарошчвання золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які надзейна забяспечваў бы эканамічную бяспеку...
|
|