Удзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". 21.by

Удзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

18.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя сябры!

Шчыра віншую вас з адкрыццём ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Ваш саюз дастойна выконвае важную місію згуртавання лепшых творчых дзеячаў, якія жадаюць прысвяціць свае талент і майстэрства самаадданаму служэнню нашаму народу.

Мастацкае слова адыгрывае велізарную ролю ў грамадстве. Кніга — гэта не толькі крыніца пазнання свету, але і мудры выхавальнік, нястомны настаўнік. Таму дзяржава будзе заўжды спрыяць дзейнасці пісьменнікаў, чые творы сцвярджаюць сапраўдныя маральныя і эстэтычныя каштоўнасці, вучаць чытачоў любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай.

За апошні час ваша творчае аб'яднанне стала надзейным калектывам аднадумцаў, які з годнасцю працягвае традыцыі знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры.

Няхай і надалей члены саюза ўзбагачаюць нашу духоўную скарбніцу высокамастацкімі творамі, адкрываюць свету новыя імёны паэтаў і празаікаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Шчыра віншую вас з адкрыццём ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Ваш саюз дастойна выконвае важную місію...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика