Беларусь і Расія прыйшлі да разумення, што трэба па-новаму будаваць адносіны. 21.by

Беларусь і Расія прыйшлі да разумення, што трэба па-новаму будаваць адносіны

14.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў 13 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Руская служба навін".

У якасці інтэрв'юера выступіў вядомы расійскі журналіст Сяргей Дарэнка.

Тэматыка гутаркі была даволі шырокая: ад абмеркавання глабальных палітычных працэсаў, што адбываюцца ў свеце, да ўзаемаадносін Беларусі з Расіяй і Захадам, прыгавору беларускім тэрарыстам.

У прыватнасці, ацэньваючы апошні этап беларуска-расійскіх адносін, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што з расійскага боку гэта не з'яўляецца перадвыбарным ходам. "Я не веру, што гэта перадвыбарнае нешта, што прымусіла нас зблізіцца, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я не хацеў бы, каб гэта была толькі перадвыбарная прычына".

"Мне здаецца, што ў выніку гэтых сутыкненняў лоб у лоб з расіянамі — вы памятаеце: малочныя войны, і газ нам закручвалі, і нафту перакрывалі, і гэтак далей — усё ж мы прыйшлі да разумення, што гэта бойка нічога не дасць, трэба па-новаму будаваць адносіны".

Гаворачы на тэму таго, што Беларусь з'яўляецца своеасаблівым калідорам паміж Расіяй і Захадам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для Беларусі важна захаваць у гэтай сітуацыі сваю незалежнасць. "Задача любой улады, а ў Беларусі найперш, знайсці такі калідор, па якім ты можаш прайсці, не закрануўшы інтарэсаў іншых, і не прадацца, не прадаць свой суверэнітэт", — сказаў ён.

Сяргей Дарэнка пацікавіўся таксама поглядамі Аляксандра Лукашэнкі на ўладу. У сувязі з гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, што не прымае ніякага правадырства. "Я сябе штучна не раблю", — сказаў ён. "Ніякага правадырства быць не павінна. Акрамя партрэта ў кабінеце чыноўніка, вы нідзе не ўбачыце правадырства ў Беларусі. Для мяне гэта непрымальна на генным узроўні. Я гэтага не выношу", — адзначыў Прэзідэнт.

"Руская служба навін" выйшла ў маскоўскі эфір у кастрычніку 2001 года. З 2011 года 100 працэнтаў акцый РСН належыць "Нацыянальнай Медыя Групе", куды ўваходзяць Першы канал, Пяты канал, РЕН ТБ і газета "Известия". РСН — адзіная інфармацыйная сістэма, якая ўключае FM-радыёстанцыю, сетку навін "Рускага радыё" і інфармацыйнае агенцтва. Штодзённая аўдыторыя — больш за 500 тыс. без уліку інтэрнэт-слухачоў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў 13 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю радыёстанцыі "Руская служба навін". У якасці інтэрв'юера выступіў вядомы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика