Аляксандр ЯКАБСОН:"Наша задача — не "палачная" сістэма, а забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы"
03.02.2012
—
Новости Политики
|
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон перад пачаткам выніковай калегіі Камітэта сустрэўся з журналістамі і прывёў перайначаную прытчу пра будаўнічую пляцоўку: "Наймальнік, жадаючы ўзвесці нейкую пабудову, прыйшоў на будаўнічую пляцоўку выбіраць сабе муляра. Падыходзіць да першага і пытаецца: — Што ты робіш? — Працую! — А ты што робіш? — спытаў наймальнік другога. — Узводжу сцены. — Ну а ты чым займаешся? — спытаў ён трэцяга. — Будую храм. Гэтага і выбраў сабе наймальнік для працы". — Вось і мы ў Камітэце Дзяржкантролю імкнёмся не проста працаваць дзеля працы, і наша задача не стварыць "палачную" сістэму, а пабудаваць такую сістэму кантрольнай дзейнасці, якая забяспечвала б эканамічную бяспеку беларускай дзяржавы і прадухіляла любыя замахі на разбазарванне бюджэтных сродкаў, — правёў аналогію кіраўнік галоўнага кантрольнага ведамства краіны. — Мы робім гэта, паставіўшы ў аснову аналітыку. Другі важны складнік нашай дзейнасці — папярэджанне. Такія мэты вызначаны ў Дэкрэце №4, і мы імі кіруемся. Дамінанта, якую мы вызначылі для сябе ў прафілактычным кантролі, не прымусіла чакаць вынікаў. Летась мы прадухілілі страту дзяржаўных сродкаў больш чым на 200 млрд рублёў — у 2,4 раза больш, чым у 2010 годзе. Падчас непасрэдна кантрольных мерапрыемстваў для нас самае галоўнае — эканамічная эфектыўнасць . За апошні год яна, у разліку на адну праверку, вырасла на 40% — таксама досыць значны вынік. Акрамя вяртання грошай дзяржаве, мы займаемся яшчэ і вяртаннем актываў: няўлічаных дзяржаўных маёмасці і абсталявання — на суму больш за 500 млрд рублёў у 2011 годзе. Што тычыцца аналітыкі, то летась мы ўнеслі каля 180 прапаноў у заканадаўства Беларусі, з іх каля 80 ужо прынятыя, а астатнія абмяркоўваюцца. Таму 2011 год можна назваць годам рэканструкцыі нашай сістэмы кантрольнай дзейнасці. Безумоўна, не ўсё нам удаецца, і сёння мы будзем абмяркоўваць — чаму. — Якія задачы ў бягучым годзе будзе вырашаць Камітэт? — Сёлета мы павінны карэнным чынам паўплываць на заканадаўства: дапрацоўкі патрабуе 510-ы ўказ, мы ўжо выбудавалі сістэму сваёй працы, цяпер яе трэба замацаваць у нарматыўных актах. У 2012 годзе мы будзем укараняць элементы аўдытаэфектыўнасці. Гэта значыць, што мы, калі прыходзім на нейкае прадпрыемства, павінны бачыць, які будзе канчатковы вынік выканання той або іншай дзяржаўнай праграмы або плана. Мы толькі ў пачатку шляху і вучымся сёння гэтай складанай рабоце, правялі буйны семінар з удзелам Міністэрства фінансаў і Міністэрства эканомікі. Трэцяя задача на гэты год — доўгатэрміновае планаванне. Не павінна быць так, каб Камітэт дзяржкантролю планаваў працу толькі на паўгоддзе. Мы павінны бачыць, як будзем будаваць сваю дзейнасць праз год, два і на пяцігодку. — Ці змянілася што-небудзь у практыцы і стратэгіі ведамства ў сувязі з пачаткам дзеяння Адзінай эканамічнай прасторы? — На 14 лютага ў Мінску запланавана сумесная калегія Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь і Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі. Акрамя падвядзення вынікаў мінулага года па выкананні Саюзнага бюджэту, мы абмяркуем і тое, як будзем працаваць ва ўмовах Мытнага саюза. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЯКАБСОН:"Наша задача — не "палачная" сістэма, а забеспячэнне эканамічнай бяспекі дзяржавы" Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон перад пачаткам выніковай калегіі Камітэта сустрэўся з журналістамі і прывёў...
|
|