Айчыннае — Па максімуму. 21.by

Айчыннае — Па максімуму

10.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ствараюцца ўмовы для максімальнага выкарыстання айчыннага абсталявання і матэрыялаў пры будаўніцтве міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Адпаведны Указ № 128 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 года № 58" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 сакавіка.

У прыватнасці, ураду ўказам прадастаўлена права без правядзення падрадных таргоў вызначаць генеральную праектную арганізацыю, генеральную падрадную арганізацыю, субпадрадную праектную, будаўнічую і іншыя арганізацыі на будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у дзяржаўную праграму будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва (па пераліку аб'ектаў, якія вызначаюцца Саветам Міністраў па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь). Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ствараюцца ўмовы для максімальнага выкарыстання айчыннага абсталявання і матэрыялаў пры будаўніцтве міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Адпаведны Указ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика