Беларусь пацвярджае намер развiваць ядзерную энергетыку ў цесным узаемадзеяннi з МАГАТЭ. 21.by

Беларусь пацвярджае намер развiваць ядзерную энергетыку ў цесным узаемадзеяннi з МАГАТЭ

04.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пацвярджае намер развiваць ядзерную энергетыку ў цесным узаемадзеяннi з МАГАТЭ. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з генеральным дырэктарам Мiжнароднага агенцтва па атамнай энергii (МАГАТЭ) Юкiя Амана, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свет перажывае асаблiвы перыяд у развiццi мiрнага атама пасля вядомых падзей у Японii i праблем з ядзернай электрастанцыяй "Фукусiма", узнiкшых пасля гэтай катастрофы рэакцыi i намераў Германii i iншых краiн згарнуць ядзерныя праекты. "У гэты асаблiвы перыяд мы цвёрда i адназначна заяўляем аб тым, што мы не проста маем намер пабудаваць атамную электрастанцыю, але i пачалi яе будаўнiцтва", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

"Я лiчу, што МАГАТЭ — арганiзацыя, вельмi зацiкаўленая ў тым, каб такiя, вядома ж, бяспечныя праекты ў свеце рэалiзоўвалiся. Таму мы вельмi спадзяёмся, што пан Амана, як i папярэднiя кiраўнiкi гэтага агенцтва, акажа нам сур'ёзную маральную падтрымку ў будаўнiцтве атамнай электрастанцыi", — адзначыў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што будаўнiцтва АЭС праходзiць у краiне, якая найбольш сур'ёзна пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. "І тое, што сёння насельнiцтва — нам гэта ўдалося зрабiць — падтрымлiвае гэты праект, вельмi сiмптаматычна", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Ён цвёрда перакананы, што ядзерная энергетыка — гэта найбольш бяспечны шлях атрымання таннай энергii. "Я цвёрда перакананы, што ядзернай энергетыцы быць i што гэта найбольш бяспечная сфера i найбольш бяспечны шлях атрымання таннай энергii, у якой свет будзе мець усё большую патрэбу", — сказаў ён.

Звяртаючыся да Юкiя Амана, Прэзiдэнт выказаў надзею, што, пазнаёмiўшыся з Беларуссю i ўбачыўшы ўсё на ўласныя вочы, ён зробiць для сябе пэўныя вывады аб тым, як працаваць з Беларуссю i ў якiм напрамку.

"Калi будзе ваша садзейнiчанне, падтрымка i адпаведныя ўмовы, мы гатовы i другую атамную станцыю пабудаваць у Беларусi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

У сваю чаргу госць падкрэслiў, што Беларусь з'яўляецца вельмi важным партнёрам для МАГАТЭ, паколькi ў краiны ёсць свой сумны вопыт у сувязi з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Ён адзначыў, што аварыя на "Фукусiме" сур'ёзна падарвала давер людзей да атамнай энергетыкi. Некаторыя краiны, такiя як, напрыклад, Германiя, вырашылi ўстрымацца ад выкарыстання ў далейшым атамнай энергii, але некаторыя дзяржавы прынялi рашэнне яе развiваць. "Кожная краiна мае патрэбу ў развiццi энергетыкi, паляпшэннi жыцця свайго насельнiцтва, i ў сувязi з гэтым з'яўляецца важным рашэнне аб выкарыстаннi атамнай энергii", — лiчыць гендырэктар МАГАТЭ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пацвярджае намер развiваць ядзерную энергетыку ў цесным узаемадзеяннi з МАГАТЭ. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика