Дзяржорганы Беларусі змогуць адказваць на электронныя звароты на сваіх сайтах без адпраўкі заяўнікам
06.04.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў указ № 157 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб". Указ прадугледжвае прывядзенне шэрагу прававых актаў кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасць з законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Дакументам таксама ўносяцца дапаўненні ва ўказ ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб", што ўдакладняюць парадак падачы і разгляду электронных зваротаў. У прыватнасці, устанаўліваецца абавязак дзяржаўнага органа размяшчаць інфармацыю аб спосабе або спосабах падачы электронных зваротаў у гэты дзяржаўны орган на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце, што дасць магчымасць грамадзянам і юрыдычным асобам атрымліваць дакладныя і актуальныя звесткі аб парадку падачы электронных зваротаў у канкрэтны дзяржорган. Дзяржаўнаму органу таксама даецца права размяшчаць адказы на электронныя звароты, якія маюць масавы характар , на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце без іх накіравання заяўнікам, што будзе садзейнічаць давядзенню да ўсеагульнага ведама інфармацыі па пытаннях, якія выклікаюць вялікую грамадскую цікавасць. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржорганы Беларусі змогуць адказваць на электронныя звароты на сваіх сайтах без адпраўкі заяўнікам Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка падпісаў указ № 157 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па... |
|