Апазіцыйныя кандыдаты не ведаюць, што будуць рабіць у парламенце. 21.by

Апазіцыйныя кандыдаты не ведаюць, што будуць рабіць у парламенце

20.07.2012 17:22 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апазіцыйныя кандыдаты не ведаюць, што будуць рабіць у парламенце

           


Еўрарадыё паспрабавала даведацца аб дэпутацкіх планах кандыдатаў ад кампаніі “Гавары праўду”.

“Трэба вярнуцца ў сваю акругу, а не сядзець у Мінску. Размаўляць з людзьмі і вырашаць іх праблемы на месцы, падымаючы наверх у парламент”, - расказвае Еўрарадыё Аксана Самойлава, маладая кандыдатка з Бабруйска.

Яна працуе бухгалтарам у прыватнай фірме і марыць “вырашыць сацыяльныя праблемы” сваіх землякоў. Які закон яна хацела б “прасунуць” у парламенце, дзяўчына не ведае. Гаворыць, што не думала аб гэтым.

З Аксанай і яшчэ двума дзясяткамі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат карэспандэнт Еўрарадыё сустрэўся на прэс-канферэнцыі кампаніі “Гавары праўду”. Уладзімір Някляеў з сябрамі паказалі сваіх кандыдатаў журналістам.

Паразмаўляць з самімі патэнцыйнымі дэпутатамі, якія прыехалі з розных куткоў краіны, было нашмат цікавей. Як аказалася, іх адказы мала адрозніваюцца ад таго, што гавораць прадстаўнікі сённяшняга парламента.

Слуцкі прадпрымальнік Аляксандр Солап галоўную праблему Палаты прадстаўнікоў бачыць у дэпутатах-пенсіянерах.

“Усе людзі пенсійнага веку - 1940-1950 году нараджэння. Гэта ўжо пенсіянеры, якім можна даць статус ганаровых грамадзян і адправіць на пенсію. У іх ужо няма той актыўнасці, якая ёсць у людзей больш маладога пакалення. Надыйшоў час даць месца нам”.

А вось што будзе рабіць перш за ўсё ў выпадку перамогі, Аляксандр не ведае. Гаворыць, што трэба брацца адразу за ўсё.

“Цяжка сказаць. Гэтага першага настолькі шмат, што цяжка выбраць. Думаю, што акцэнт трэба рабіць адразу на ўсім. Мы выберамся ў дэпутаты і апраўдаем давер людзей”.

Не ведае гэтага і Валянціна Каляка, дыспетчар жыллёвага ўпраўлення са Смалявіч. Але кажа, што энергіі хопіць на ўсе праблемы.

“Не ведаю, з чаго пачнем. Але як ужо трапім у парламент, то з вялікай ініцыятывай возьмемся за вырашэнне ўсіх праблем”.

Жанчына, праўда, можа расказаць толькі пра праблему будаўніцтва пад Смалявічамі кітайскага тэхнапарка. Пра іншыя беды гаворыць каротка - “сацыяльныя”.

Аляксандр з Валянцінай таксама расказваюць, што возьмуцца за адмену антыканстытуцыйных законаў. Маўляў, іх у нас шмат. На пытанне, што ж гэта за законы, кандыдаты адказаць не могуць - “трэба паглыбіцца ў іх вывучэнне”.

Большасць кандыдатаў, якіх падтрымлівае “Гавары праўду”, ужо зарэгістравалі. З 27 адмовілі пакуль толькі двум — яны даслалі дакументы на рэгістрацыю па пошце. Някляеў гаворыць, што падае на гэтыя акруговыя камісіі ў суд. Сам ён у выбарах у якасці кандыдата не ўдзельнічае - справа “аб масавых беспарадках” не дазваляе. Ды і паводле слоў сваіх кандыдатаў - застары ўжо Някляеў для “палаткі”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як аказалася, іх адказы мала адрозніваюцца ад таго, што гавораць прадстаўнікі сённяшняга парламента.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика