Віншаванні прэзідэнта. 21.by

Віншаванні прэзідэнта

18.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін паміж Беларуссю і Казахстанам

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева і народ гэтай краіны з 20-годдзем з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

"За мінулыя два дзесяцігоддзі нашы краіны прайшлі няпросты шлях станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, умацавання суверэнітэту і незалежнасці, забеспячэння дастойнага жыцця сваіх грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — І сёння Беларусь і Казахстан — стратэгічныя партнёры і саюзнікі. Актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва мае сістэмны характар, паспяхова пашыраецца ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках".

"Імкненне нашых народаў да дружбы і яднання, якое склалася гістарычна, дало магчымасць пачаць працэсы глыбокай інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Еўразійскай эканамічнай прасторы", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Перакананы, што, захоўваючы нацэленасць на ўмацаванне ўзаемнай павагі, дружбы і стратэгічнага партнёрства, мы і ў далейшым зможам забяспечыць інтэнсіўнае і ўстойлівае развіццё нашых дзяржаў, значны рост дабрабыту грамадзян", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Мексікай

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Феліпэ дэ Хесуса Кальдэрона Інахосу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. "Спадзяюся на далейшае развіццё канструктыўнага міждзяржаўнага дыялога, пашырэнне ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях і больш якаснае выкарыстанне магчымасцяў умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовага алімпійскага чэмпіёна, заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР і СССР Аляксандра Мядзведзя з 75-годдзем. "Вы з'яўляецеся гордасцю нашай краіны, прыкладам сілы духу і фізічнай дасканаласці, спартыўнай мужнасці і непахіснага імкнення да перамогі", — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы пажадаў Аляксандру Мядзведзю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку з 75-годдзем. "Вы — адзін з заснавальнікаў сучаснай школы тэатральнай рэжысуры. У многім дзякуючы Вам аб беларускім драматычным тэатры ХХ стагоддзя як аб неардынарнай мастацкай з'яве загаварылі ў свеце", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння Вы прадаўжаеце натхнёна і плённа служыць любімай справе. Кожная прэм'ера, адзначаная знакам Вашага таленту, становіцца незабыўнай падзеяй. Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце радаваць нас сваімі новымі пастаноўкамі, узбагачаючы скарбніцу нацыянальнай культуры", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Барысу Луцэнку моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева, Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Мексікай, Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика