У Віцебску выбарчыя камісіі два дамы згубілі, два -- знайшлі
20.09.2012
—
Новости Политики
|
"Страчанымі" аказаліся два шматпавярховыя кватэрныя дамы па вуліцы Броўкі, №37 і №39. Як распавёў актывіст, былы міліцыянер Сяргей Парсюкевіч, “гэта два дзевяціпавярховыя дамы, у кожным па 7 пад'ездаў. Прыблізна каля тысячы выбаршчыкаў. Але іхных прозвішчаў у спісах выбарчай камісіі няма. Сакратар камісіі 44-га ўчастка гаворыць, што гэтых людзей, калі яны прыйдуць галасаваць, будуць заносіць у дадатковы спіс. Дарэчы, выбарчы ўчастак знаходзіцца досыць далёка, а прамога транспартнага маршруту няма. Так што наўрад ці прыйдзе шмат народу. Але колькі б чалавек ні прыйшло, не будзе зафіксавана лічба тых, хто не з'явіўся, - бо няма агульнага спісу. Адпаведна, яўка будзе залічана як 100%". Кандыдат па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксей Гаўруцікаў ужо даслаў скаргу ў ЦВК на нядобрасумленную працу камісіі, якая "страціла" такую значную колькасць выбаршчыкаў. А вось камісія выбарчага ўчастку №45 Кастрычніцкай выбарчай акругі, наадварот, "знайшла" два дамы: у межы участку ўключаны дамы № 22 і №24 па вуліцы Чапаева, якія знеслі яшчэ паўтара гады таму. Парушэнні былі выяўлены ў межах кампаніі незалежнага назірання “Праваабронцы за свабодныя выбары”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Страчанымі" аказаліся два шматпавярховыя кватэрныя дамы па вуліцы Броўкі, №37 і №39.
|
|