Маладафронтаўцы выкрылі ”мунаўца” ў атачэнні Лукашэнкі. 21.by

Маладафронтаўцы выкрылі ”мунаўца” ў атачэнні Лукашэнкі

02.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмітрый Дашкевіч за кратамі, таму не можа адказаць аўтару артыкула «Совесть нации» Аляксею Мацавіле, размешчанаму на сайце БЕЛТА. Але сайт “Маладога фронта” аўтару адказаў.

Па-першае, яны сцвярджаюць, што Сяргей Мацавіла аўтар не просты. Есць звесткі, што ен з’яўляецца адным са спічрайтэраў Аляксандра Лукашэнкі. Больш за тое, ходзіць пагалоска, што менавіта з ягонай падачы ў прамове Лукашэнкі ўсплыла цытата з Дастаеўскага аб «невыноснасці свабоды»…

У артыкуле “Совесть нацыі” Мацавіла паспрабаваў выкрыць ідэйную няўстойлівасць Дашкевіча на прыкладзе двух ягоных артыкулаў за 2010 г.: «ВЫБАР. Паміж Захадам і Ўсходам» (30.04.2010) ды «Не бойцеся рускіх!» (27.09.2010). Прычым, добра ведаючы, што адказу апанента не пачуе, бо той знаходзіцца ў турме. «По поводу нынешних неудобств парню сочувствую…» — цынічна напісаў аналітык.

У адказ паплечнікі Дашкевіча прааналізавалі ўстойлівась поглядаў самога Мацавілы, надрукаваўшы фотаздымкі часоў яго маладосці, дзе аналітык стаіць у атачэнні прадстаўнікоў моладзевай арганізацыі «КАРП», якая з’яўлялася адным з праектаў «Царквы Аб’яднання» Сан-Мён-Муна, тады яшчэ легальным на тэрыторыі Беларусі…

Нагадаем, што Сан-Мён-Мун – уладальнік шматлікіх кампаніяў і праектаў, прадпрымальнік, міліярдэр, медыямагнат, заснавальнік і лідар «Царквы Аб’яднання – Асацыяцыі Святога Духа за Аб’яднанне Святовага Хрысціянства». Мун адкрыта (з1993 г.) абвясціў сябе і сваю жонку «сапраўднымі бацькамі» усяго чалавецтва. Мун, ягоная жонка ды іх дзеці, згодна вучэнню, утвараюць «сапраўдную сям’ю», якая гатовая ўратаваць усіх людзей праз абрад «блаславення», які праводзіўся сярод дзесяткаў і сотняў паслядоўнікаў у выглядзе «заручынаў».

Міфалогія ў царквы наступная: дзве тысячы год пасля Хрыста ў ролі новага «месіі» з’явіўся Мун («Госпад Другога Прышэсця»), які быў больш «паспяховым» у выкананні сваёй місіі за папярэдніка. Вучэнне Муна прапануецца разглядаць як трэці «скончаны» Запавет, услед за Старым і Новым. Задача чалавецтва, згодна ідэалогіі, «аб’яднацца вакол Сапраўдных Бацькоў», каб свет «уступіў у новую эру сапраўднай любові ды дабрабыту»…

На хвалі перабудовы, а яшчэ больш актыўна ў 1990-х муністы актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, спрабуючы прасунуць сваю ідэалогію ў сферу адукацыі. Аднак пачынаючы з 1999 г. розным структурам і арганізацыям «Царквы» ў РБ ржэгістарцыі не працягваюць. То бок мунаўцы фаткычна трапілі пад забарону.

Як людзі недастаткова кампетэнтныя ў дадзенай справе ніякіх вердыктаў мы ставіць ня будзем – хай кожны сам зробіць свае высновы, пашукаўшы дадатковую інфармацыю ў інтэрнэце як «за», так і «супраць». Тут пытанне менавіта да Аляксея: ці не замінае яму чалецтва ў забароненай арганізацыі, няхай і ў мінулым, быць адным з непасрэдных ідэалагічных реферэнтаў сучаснай улады? І дзе тут трываласць пазіцыі?” – задаюцца пытаннем маладфронтаўцы.

Што ж датычыцца артыкулаў Дашкевіча, па якіх прайшоўся “аналітык”, то калі звярнуцца да першакрыніцаў усё стае на свае месцы.

У артыкуле «ВЫБАР…» Дашкевіч разглядае адвечнае супрацьстаянне Захада і Усходу, якое акурат праходзіла ў раёне расійска-беларускай мяжы. Так, гісторыя ў нас з «усходнімі братамі» агульная, але пры гэтым крывавая ды лютая. І ніякая «сямейная кансультацыя» з такімі «родзічамі» ужо не дасць рады… Дамінуючы заходні вектар у развіцці краіны – прынцыповая пазіцыя Зміцера, з абавязковымі заўвагамі, канешне, наконт памылак ЕЗ: адносна стану маралі і рэлігіі, эканамічнай падпарадкаванасці некаторых краінаў і г.д.

Другі артыкул — «Не бойцеся рускіх!» — быў напісаны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў2010 г., і з’яўляўся заклікам да аб’яднання вакол ідэі «Плошчы» насуперак сваркам з-за паходжання тых ці іншых грошаў ды адпаведна кандыдатаў. Дашкевіч у ім спрабуе давесці, што расейскі фактар так ці інакш застанецца ў Беларусі і пасля Лукашэнкі, і да гэтага нацыяналістам трэба быць гатовымі, адмовіўшыся ад ілюзіі маментальна вырашыць усе праблемы шляхам змены ўлады. «Плошча» для ўсіх была сапраўды кансалідуючым фактарам (за гэта кажа хаця б колькасць людзей, якія выйшлі 19 снежня), у адрозненні ад сёлетніх парламенцкіх выбараў, дзе партыйныя лідэры так і не змаглі знайсці агульнай кропкі апоры.

Такім чынам першы артыкул дае стратэгічнае бачанне «усходняга пытання», другі – тактычнае. Супярэчнасцяў паміж імі няма, бо галоўны пасыл Зміцера застаецца тым самым: «Толькі мы самі вырашым лёс Беларусі, незалежна ад Захада ці Усходу».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмітрый Дашкевіч за кратамі, таму не можа адказаць аўтару артыкула «Совесть нации» Аляксею Мацавіле, размешчанаму на сайце БЕЛТА. Але сайт “Маладога фронта”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика