Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь. 21.by

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

06.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка.

Праца педагога — адна з самых важных і высакародных на Зямлі. Яе вынікі ў многім вызначаюць ход гісторыі і ўплываюць на лёсы пакаленняў. Місія настаўніка заключаецца не толькі ў перадачы ведаў, а перш за ўсё — у фарміраванні асобы вучня, выхаванні годных грамадзян і патрыётаў Айчыны.

Уражвальныя поспехі Рэспублікі Беларусь у прасоўванні па шляху сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу дасягнутыя ў многім дзякуючы высокай якасці айчыннай адукацыі. Таму першачарговымі задачамі з'яўляюцца захаванне і абагачэнне традыцый беларускай школы, стварэнне ўмоў для яе стабільнага развіцця, павышэнне прэстыжу педагагічнай дзейнасці.

Мы паважаем і цэнім настаўнікаў як надзейную апору дзяржавы, нашых верных памочнікаў у вырашэнні галоўных пытанняў грамадскага жыцця. Перакананы, што вы і надалей будзеце працаваць гэтак жа плённа, укладваючы свае сілы, розум і талент у станаўленне новых пакаленняў незалежнай Беларусі.

Зычу настаўнікам і ўсім педагагічным работнікам нашай краіны моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і добрага настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка. Праца педагога — адна з самых важных і высакародных на Зямлі. Яе вынікі ў многім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика