Аляксандр Лукашэнка: "Захаваць камвольную вытворчасць". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Захаваць камвольную вытворчасць"

18.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт лічыць, што ў Беларусі неабходна захаваць камвольную вытворчасць. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў учора, наведваючы ААТ "Камволь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі яшчэ засталася добрая школа, таму гэту галіну лёгкай прамысловасці неабходна захоўваць.

"Тая краіна мае права на жыццё, якая можа, па-першае, накарміць народ, па-другое, абуць і апрануць. Накарміць, я ўжо гаварыў, мы людзей накармілі, удосталь. Сельская гаспадарка павінна паступова развівацца пры невялікай падтрымцы. Па абутку мы таксама дамовіліся. Нядаўна была нарада па гарбарна-абутковай прамысловасці, мы дамовіліся, як будзем дзейнічаць. Урад павінен далажыць свой пункт гледжання, вынік, на які ён выйшаў. Пакуль гэтага пункту гледжання Кабякоў мне на стол не паклаў", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчальнасці зрыву тэрмінаў, пастаўленых на нарадзе. Прэзідэнт чакае, што яму будуць прадстаўлены прапановы, дзе будзе адноўлена перапрацоўка скур, дзе будуць шыцца тыя мільёны пар, якія патрэбны народу.

Развіццё камвольнай вытворчасці ідзе як прадаўжэнне пастаўленых у час Усебеларускага народнага сходу мэт, адзначыў Прэзідэнт. "Гэта адзенне народу патрэбна, без гэтага нельга", — сказаў ён. "Больш таго, кажуць, што вакол ужо ўсё знішчана, толькі Турцыя, Туркменістан і яшчэ нехта вырабляюць тканіны. У Расіі няма такіх вытворчасцяў. Дык чаму б сёння не вырабляць гэтыя тканіны? Нават калі не хапае ўласнай сыравіны, закупляць і прадаваць? Попыт шалёны. Але вельмі дрэнна працуеце", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама зрабіў строгае папярэджанне ўраду. "Вам з Мясніковічам — гэта апошні званок, — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі. — Мне вашы апраўданні не патрэбны! Я сюды не за апраўданнямі прыехаў. Я добра ведаю, што адбываецца на "Камволі". "Таму расказваць аб тым, якія вы добрыя, мне не трэба. Калі людзі без зарплаты сядзяць, калі людзі ў халодных цэхах працуюць, вы сваякоў, жонку сюды не адправілі працаваць", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спецыяльна адкладваў наведванне гэтага прадпрыемства. "Адкладваў, спадзеючыся на тое, што тут штосьці зробяць па сутнасці. Як я пераканаўся, гэта мяне ўразіла: тут нічога не зроблена — як было, так і было", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Як далажылі Прэзідэнту, прадпрыемства знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Тэхналагічная адсталасць вытворчасці і зношанасць абсталявання не даюць магчымасці выпускаць прадукцыю канкурэнтаздольную як па якасці, так і па цане. За 10 месяцаў гэтага года чыстая страта склала Br9,5 млрд, рэнтабельнасць — мінус 3,7 працэнта. На 1 лістапада крэдыторская запазычанасць склала Br31,4 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная Br21,7 млрд. Крэдыторская запазычанасць і пратэрмінаваная яе частка павялічыліся ў параўнанні з пачаткам года ў 1,7 раза. Сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве складае каля Br2 млн, што ў цэлым ніжэй чым па галіне.

"Хапаюць любыя грошы, не думаючы, як будуць вяртаць. Навошта вы іх бераце?" — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да генеральнага дырэктара ААТ "Камволь" Святланы Стрыжак. Як адзначыла кіраўнік прадпрыемства, на гэтыя меры вымушаны ісці, каб нарасціць вытворчасць, утрымаць аб'ёмы, выканаць існуючыя заказы. "Як вы працуеце з пакупнікамі, мне часткова знаёма, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яны гавораць: барані бог нас звязвацца з Мінскам. Вось, як вы працуеце з пакупнікамі. Я гэта ведаю". "Пры гэтым у Казахстане фабрыка "Бальшавічка" брала ў вас пад дзяржзаказ, ваенным, МНС, тканіны. Вы ім паабяцалі і паспяхова гэта правалілі. І яны вам прад'яўляюць прэтэнзіі. Ужо на ўзровень Прэзідэнта гэта выйшла. Вось як вы працуеце", — дадаў Прэзідэнт.

Як адзначыў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, гэта прадпрыемства краіна амаль страціла. Калі ў савецкі час тут выпускалася каля 22 млн пагонных метраў тканін, то сёння толькі 2 млн м. Колькасць работнікаў на прадпрыемстве ў той час складала 7 тыс. чалавек, сёння — менш за тысячу. "Па сутнасці, тут нічога не засталося", — сказаў ён.

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ў сваю чаргу заўважыў, што такая сітуацыя характэрна для ўсіх прадпрыемстваў гэтага профілю. "За гэта прадпрыемства адказвае Русы. Сямашка адказвае за Аршанскі льнокамбінат, мадэрнізацыю яго, а Мясніковіч — за Баранавіцкае ВБА", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Таму мы яшчэ паглядзім, можа, у пачатку наступнага года, што зрабіў Мясніковіч на адказным прадпрыемстве, а вясной, можа, летам, паглядзім ільнокамбінат", — адзначыў Прэзідэнт. "Я не ведаю, як давяраць ураду далей аб'ёмы гэтай работы", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ "Камволь" звольніў кіраўніка гэтага прадпрыемства Святлану Стрыжак, старшыню канцэрна "Беллегпрам" Генадзя Вырко і яго намесніка Андрэя Мытніка. Прэзідэнт паставіў на чале прадпрыемства "Камволь" яго галоўнага інжынера Віктара Гаўрыленку. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў да новага года ўнесці прапановы па кандыдатуры новага кіраўніка канцэрна "Беллегпрам".

"Тое, што я тут убачыў, — гэта злачынная безадказнасць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Ну як жа так: разбітыя шыбы і жанчыны працуюць?! Тут і Ладуцька хадзіў, і Сямашка, і Мясніковіч. Гэта злачынства! І за гэта трэба прыцягнуць да адказнасці".

Звяртаючыся да Віктара Гаўрыленкі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта яго шанц аднавіць прадпрыемства. "Не зробіш — пасаджу! Выбачай, што я так гавару, але выбару няма. Але я не хачу, каб ты сядзеў. Ты мне патрэбны тут як дырэктар, і ты павінен зрабіць гэта прадпрыемства, павінен па-гаспадарску разабрацца, як будзе ісці мадэрнізацыя", — сказаў Прэзідэнт.

На прадпрыемстве прысутнічаў таксама яго былы кіраўнік, а цяпер намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Андрэй Мытнік. "Вы давялі прадпрыемства да ручкі? — звярнуўся да яго Аляксандр Лукашэнка. — Вы ведаеце, што пра вас гавораць у вашым канцэрне? Навошта яго сюды ўзялі? Ён жа не прымае ніякіх рашэнняў! Ніякіх! І перашкаджае іншым працаваць. У яго рукі дрыжаць, ён баіцца ўсіх, а сваім падначаленым забараняе да кіраўніка заходзіць нават: не лезьце, не ідзіце. Ён нават не чытае дакументы, просіць сваіх падначаленых: вы мне птушачкі пастаўце, дзе я павінен прачытаць. Вы гэта ведаеце?".

"Кіраўніка канцэрна і былога дырэктара, які праваліў тут усё, і якога ён сабе намеснікам узяў, — выгнаць з работы да вечара. І да новага года ўнесці прапановы па назначэнні кіраўніка "Беллегпрама", — сказаў Прэзідэнт. "Не надумайцеся яшчэ назначыць лодара якога выконваючым на гэты час, інакш пойдзе Кабякоў сюды працаваць", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Але ён стаў такім міністрам (кіраўнік канцэрна. — Заўвага БЕЛТА), што да яго нават людзі не могуць зайсці, якія хочуць штосьці сказаць. Гэта я ведаю дакладна. Ён узяў старога дырэктара, які давёў да ручкі прадпрыемства, і пасадзіў сабе намеснікам. Праўда, і новы дырэктар нічога не зрабіла. Абуральнае стаўленне да людзей!" — адзначыў Прэзідэнт.

"І паглядзіце дасканала на гэты канцэрн. Там трэба чыстку, напэўна, правесці значную. Але там ёсць і добрыя людзі, якія хочуць працаваць", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўжо будучая зіма павінна стаць для працуючых на прадпрыемстве людзей у радасць. Прэзідэнт таксама даручыў стварыць нармальныя ўмовы для работы ўжо з сённяшняга дня. "Трэба цяпер працуючых людзей абараніць. Падумайце, як гэта зрабіць, але неадкладна рабіце, каб людзям было нармальна працаваць, можа быць, пастаўце на рабочых месцах якія-небудзь лёгкія, не затратныя ўцяпляльнікі, але стварыце нармальную абстаноўку для людзей", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з работнікамі прадпрыемства і паабяцаў, што ААТ "Камволь" будзе адноўлена. "Прадпрыемства мы зробім, я вам абяцаю, да наступнай зімы, — сказаў Прэзідэнт. — Або адновім гэта, або зробім новае. Але я больш прытрымліваюся таго, каб аднавіць гэта".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб другой канцэптуальнай рэчы — неабходнасці дыверсіфікацыі эканомікі, арыентацыі яе на мясцовую сыравіну. Прэзідэнт лічыць, што ў Беларусі неабходна развіваць авечкагадоўлю, каб мець уласную сыравіну для камвольнай вытворчасці. Ён нагадаў, што ў Віцебскай вобласці сёння ўжо будуецца 21 авечкагадоўчая ферма. "Мы развядзём авечак, атрымаем воўну, а астатняе дазакупім на знешніх рынках. А калі будзе вялікі попыт — масава можам купляць на знешнім рынку воўну і вырабляць цудоўныя тканіны, якія тут умеюць рабіць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Такім чынам, мы прадаўжаем дыверсіфікацыю эканомікі, прывязваемся да сваёй сыравіны і вырабляем тут тканіну. Гэта цэлая галіна лёгкай прамысловасці. Вось у чым сэнс усёй гэтай рэканструкцыі — Аршанскага, Баранавіцкага і Мінскага прадпрыемстваў", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы можам рабіць цудоўныя тканіны. Людзі ёсць, школа ёсць, сыравіны пакуль не хапае, але яе шмат на міжнародных рынках можна купіць. Мы павінны сваю сыравіну мець. І гэта мы павінны зрабіць на працягу гэтай пяцігодкі", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт лічыць, што ў Беларусі неабходна захаваць камвольную вытворчасць. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў учора, наведваючы ААТ "Камволь",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика