Часопіс "Полымя" дапамагае захаваць багацце духоўнай культуры беларускага народа. 21.by

Часопіс "Полымя" дапамагае захаваць багацце духоўнай культуры беларускага народа

22.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і чытачоў часопіса "Полымя" з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара гэтага выдання. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Гэта старэйшае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі прайшло прыкметны гістарычны шлях і адлюстравала значны перыяд жыцця нашага народа. На старонках часопіса друкаваліся творы класікаў, пісьменнікаў даваеннага і пасляваеннага пакаленняў, якія прынеслі беларускай літаратуры прызнанне ў свеце, — гаворыцца ў віншаванні. — Ужо ў новым, ХХІ стагоддзі "Полымя" знаёміць чытачоў з лепшымі ўзорамі сучаснай айчыннай паэзіі, прозы, публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дзейнасць калектыву часопіса садзейнічае прафесійнаму росту маладых талентаў, аб'яднанню творчай інтэлігенцыі краіны і развіццю мастацкага слова ў рэчышчы традыцый, закладзеных выдатнымі майстрамі мінулага, дапамагае захаваць багацце духоўнай культуры беларускага народа, выявіць глыбіню і адметнасць нацыянальнага характару.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і чытачам выдання здароўя, дабрабыту і плённай працы на карысць роднай Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і чытачоў часопіса "Полымя" з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара гэтага выдання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика