Гісторыя санкцый Еўрасаюзу і ЗША. 21.by

Гісторыя санкцый Еўрасаюзу і ЗША

10.02.2013 15:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гісторыя санкцый Еўрасаюзу і ЗША

Радыё Свабода
Першыя санкцыі Злучаных Штатаў і Эўрапейскага Зьвязу былі ўведзеныя ў 1998 годзе, пасьля скандалу з высяленнем замежных амбасадараў з іхніх рэзидэнцый у "Драздах".

У адказ на дзеянні беларускіх уладаў краіны Заходняй Эўропы і ЗША склалі спіс са 130 беларускіх чыноўнікаў (у тым ліку і Лукашэнкі), забараніўшы ім уезд на сваю тэрыторыю.

У 2004 годзе ЗША і Еўрасаюз увялі візавыя санкцыі супраць асобаў, якія падазраюцца ў датычнасці да знікнення апанентаў Лукашэнкі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага.

Тады ў спіс трапілі чатыры прадстаўнікі сілавых структур: Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка.

У снежні 2004 году, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед.

У красавіку 2006 году спіс Еўрасаюзу і ЗША быў пашыраны да 37 чалавек. У яго трапіў і Аляксандар Лукашэнка, адказны за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 году.

Да канца году "чорны спіс" вырас да 41 чалавека за кошт суддзяў і пракурораў, якія судзілі Аляксандра Казуліна.

У канцы 2008 году, пасля пачатку лібералізацыі і вызвалення палітвязняў у Беларусі, Еўрасаюз і ЗША ўпершыню прыпынілі на паўгода дзеянне санкцыяў адносна 36 чыноўнікаў. Пазней санкцыі да 2011 году рэгулярна аднаўляліся і адразу ж замарожваліся. Дзеянне санкцыяў супраць Уладзімера Навумава, Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова і Дзмітрыя Паўлічэнкі не прыпынялася ніколі.

Эканамічныя санкцыі ЗША ўпершыню ўвялі ў чэрвені 2006 году супраць двух прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім". У красавіку 2008 году гэтыя санкцыі былі распаўсюджаныя на ўсе прадпрыемствы, што ўваходзяць у ягоны склад. За два наступныя гады таваразварот паміж Беларуссю і ЗША зменшыўся ў чатыры разы.

Лібералізацыя 2008 году таксама паспрыяла замарожванню санкцыяў у дачыненні да двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім" — ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" да канца траўня 2011 году. Усе астатнія санкцыі ЗША, уведзеныя ў дачыненні да канцэрну "Белнафтахім", заставаліся ў сіле з-за адсутнасці прагрэсу ў пытаньнях правоў чалавека і з-за няспынных абмежаванняў асноўных свабодаў у краіне.

У жніўні 2010 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць двух беларускіх банкаў, якія маюць іранскі капітал, — ЗАТ "Онэрбанк" і "Банк гандлёвы капітал" (кароткая назва — "ГК Банк"). Санкцыі былі ўхваленыя ў сувязі з іранскай ядзернай праграмай.

Пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году і разгону Плошчы, у студзені 2011 году Еўрасаюз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх функцыянераў і дадаў у чорны спіс новых асоб. Санкцыі закранулі 158 прадстаўнікоў рэжыму ўлучна з прэзідэнтам Лукашэнкам і двума ягонымі сынамі. Замарожаныя таксама банкаўскія актывы гэтых асобаў.

У рашэнні Рады Еўрасаюзу зазначалася: "Гэтыя абмежаванні і спіс ахопленых імі асобаў будуць адкрытыя і ўвесь час будуць пераглядацца. Рада ЕС падкрэслівае, што ў гэтым сэнсе ключавое значэнне будзе мець тое, ці будуць вызваленыя і ўсе, хто затрыманы з палітычных прычынаў, і ці будуць з іх знятыя ўсе абвінавачанні".

31 студзеня 2011 году Злучаныя Штаты ўслед за аналагічным крокам Еўрасаюзу таксама ўвялі свае санкцыі супраць Беларусі ў звязку з разгонам акцыяў пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году. Амерыканскія санкцыі прадугледжвалі пашырэнне колькасьці беларускіх урадоўцаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя і фінансавыя абмежаванні, і аднаўленне мараторыю на дзелавое супрацоўніцтва з дзвюма філіямі канцэрну "Белнафтахім".

11 лютага 2011 году набылі моц эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў Амерыкі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў ААТ "Лідская лакафарба" і ААТ "Полацк-Шкловалакно".

У траўні 2011 году Рада Еўрасаюзу ўхваліла пашырэнне санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Колькасць неўязных у Еўрасаюз службоўцаў рэжыму Лукашэнкі вырасла на 13 і дасягнула 189.

У сакавіку 2011 году ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну "Беларуснафта" — за яго дзейнасць у Іране.

У жніўні таго ж году Міністэрства фінансаў ЗША выдалі загад аб увядзенні эканамічных санкцыяў супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў — "Белшына", "Гродна-Азот", "Гродна-Хімвалакно" і "Нафтан". Грамадзянам ЗША былі забароненыя любыя камерцыйныя здзелкі з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы гэтых прадпрыемстваў у ЗША, калі яны існуюць, замарожваліся.

Офіс прэсавага сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША тады выступіў з камэнтаром пра новыя эканамічныя санкцыі Вашынгтону супраць афіцыйнага Менску: "Мы працягваем заклікаць урад Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Санкцыі ЗША не накіраваныя супраць беларускага народу. Узмацненне падтрымкі народу Беларусі ў дзейнасці, накіраванай на пабудову сучаснага, дэмакратычнага і квітучага грамадства, заўсёды было неад’емным кампанентам палітыкі ЗША".

У траўні 2011 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць кампаніяў "Белтэхэкспарт" і "БелОМА".

У чэрвені 2011 году да эканамічных санкцыяў перайшоў і Еўрасаюз.

20 чэрвеня Рада Еўрасаюзу ўхваліла новыя абмежавальныя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння. Пад эканамічныя санкцыі трапілі тры фірмы, якія кантралюе бізнэсовец Уладзімер Пефціеў: кампанія "Белтэхэкспарт", што займаецца продажам зброі, аператар латарэй "Спорт-пары" і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства "БТ Тэлекамунікацыі". Апрача таго, быў зацверджаны спіс забароненых на продаж у Беларусь тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсіяў — узбраенні, паліцэйская амуніцыя, спецмашыны, выбухоўка, прыборы начнога бачання і іншае.

23 сакавіка санкцыі Еўрасаюзу пашырыліся, ахапіўшы яшчэ 29 кампаній, якія належаць алігархам Уладзімеру Пефціеву, Анатолю Тарнаўскаму і Юрыю Чыжу, і 12 асобаў — суддзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць уладу Лукашэнкі або зяўляюцца яе бенефіцыярамі.

У высновах Рады ў справе Беларусі ад 23 сакавіка гаварылася: "Дзеля таго што палітычныя зняволеныя дагэтуль ня вызваленыя і не рэабілітаваныя, і на фоне далейшага пагаршэння сытуацыі, Рада вырашыла вызначыць дадатковы спіс асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазыцыі, да якіх будуць ужытыя візавыя абмежаванні і замарожваньне ўкладаў. Рада таксама вырашыла ўключыць у спіс бізнэсоўцаў і кампаніі, якія маюць прыбытак дзякуючы рэжыму або падтрымліваюць яго. Было дамоўлена, што спіс будзе пашырацца на наступных паседжаннях Рады, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя. Спіс асобаў і фірмаў, да якіх ужываюцца абмежавальныя захады Еўрасаюзу, застаецца адкрыты і будзе ўвесь час пераглядацца".

На сёння еўрапейскія санкцыі дзейнічаюць супраць 32 кампаніяў, якія належаць бізнэсоўцам Юрыю Чыжу, Уладзімеру Пефціеву і Анатолю Тарнаўскаму, і 227 асоб (на чале з Лукашэнкам), якім забаронена выдаваць еўрапейскія візы і чые актывы на тэрыторыі Еўрасаюзу павіны быць замарожаныя.

Персанальныя візавыя і маёмасныя санкцыі ЗША супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў дзейнічаюць з 16 чэрвеня 2006 году, тады пад іх падпалі 10 чалавек на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэты спіс пашыраўся паралельна з еўрапейскім спісам. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя санкцыі Злучаных Штатаў і Эўрапейскага Зьвязу былі ўведзеныя ў 1998 годзе, пасьля скандалу з высяленнем замежных амбасадараў з іхніх рэзидэнцый у "Драздах".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика