Гэта наша памяць. 21.by

Гэта наша памяць

10.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашчадкі пакалення пераможцаў павінны захаваць традыцыі і памяць пра подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля святочных мерапрыемстваў ля манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем заўважыў, што з кожным годам становіцца ўсё менш ветэранаў, якія прайшлі вайну. "Калі апошні салдат Вялікай Айчыннай сыдзе з гэтага жыцця, у краіне многае зменіцца. Гэта сапраўды так. Яны — наша памяць, і не толькі памяць, гэта тыя людзі, якія прынеслі і падарылі нам усё тое, што мы сёння маем", — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае для іх сёння — гэта жыць.

На думку кіраўніка дзяржавы, каб такіх сумных падзей у гісторыі больш не паўтарылася, наступныя пакаленні павінны памятаць, увасабляць гэтую перамогу ў розных падзеях, помніках, мерапрыемствах. "Хоць усяго гэтага ў нас дастаткова, — сказаў Прэзідэнт. — Галоўнае — захаваць традыцыі. Пра гэта трэба казаць, распавядаць пра вайну дзецям".

Прэзідэнт расказаў, што сёння побач з ім падчас святочнага шэсця ішоў касманаўт Алег Навіцкі, які нядаўна вярнуўся з калязямной арбіты. "Ён мне распавёў, што першае, што ён зрабіў, калі яго дачка пачала нешта разумець, павёз яе ў Брэсцкую крэпасць, Хатынь, паказаў і расказаў, якой была вайна, хоць сам у ёй не ўдзельнічаў, і гэта зрабіла на яе моцнае ўражанне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вось калі кожны з нас будзе так ставіцца да гэтага подзвігу, расказваючы пра яго сваім дзецям, я ўпэўнены, нашы паслядоўнікі, нашы дзеці ніколі гэтага не забудуць".

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь заўсёды будзе адстойваць бяспеку сваіх межаў. "Я не нагнятаю абстаноўку, але сітуацыя на межах нашай краіны неспакойная. Яна схаваная, можа, крыху ад народа, і калі там нешта і адбываецца, мы не стараемся гэта разгортваць, раскручваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. "Але разумееце: ужо вельмі свярбяць у кагосьці рукі, ходзяць і шчоўкаюць зубамі ўздоўж мяжы, з нянавісцю гледзячы на нашу краіну. Паўстае пытанне: за што? За тое, што мы іх у свой час выратавалі і на алтар чалавецтва паклалі трэць нашага насельніцтва? Гэта несправядліва, несумленна, і супраць гэтай несправядлівасці мы заўсёды будзем паўставаць сваімі сэрцамі, розумам, а калі трэба і са зброяй у руках. Мы гэта гаворым заўсёды сумленна і адкрыта", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што яго першачарговая задача як Прэзідэнта — забяспечыць бяспеку межаў. "І мы яе разам з вамі забяспечым", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт павіншаваў усіх, хто ваяваў і хто паважае Перамогу продкаў, з гэтым вялікім святам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашчадкі пакалення пераможцаў павінны захаваць традыцыі і памяць пра подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика