Актывісты СПБ удзельнічалі ў жалобнай імшы ў Катыні. 21.by

Актывісты СПБ удзельнічалі ў жалобнай імшы ў Катыні

13.04.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывісты незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі ўдзельнічалі ў жалобнай імшы, якая адбылася ў Катыні на месцы расстрэлу польскіх афіцэраў. На ёй маліліся за ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай Марыяй, іншыя афіцыйныя асобы, сваякі расстраляных у Катыні афіцэраў.

Зараз актывісты СПБ вяртаюцца дахаты ў Беларусь.

Да аэрадрому, ля якога разьбіўся самалёт прэзыдэнта Польшчы, нікога не пускаюць, паведаміў Андрэй Пачобут — намесьнік Анжалікі Борыс. Ён сказаў, што знаходзіцца ў шоку пасьля таго, што здарылася.

Пачобут: «Я асабіста там шмат каго ведаў, у тым самалёце. Гэтыя людзі шмат дапамагалі нам, дапамагалі Беларусі. Тое, што „Белсат“ ёсьць — гэта заслуга Качыньскага, „карта паляка“ — заслуга Качыньскіх, Радыё Рацыя — таксама. Быў бы іншы ўрад тады ў Польшчы, магчыма, і не было б усяго гэтага».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі ўдзельнічалі ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика