Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю "Маладога фронту". 21.by

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі на нерэгістрацыю "Маладога фронту"

28.05.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вярхоўны суд 28 мая адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт".Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Станіслаў Стэсік.
Паводле яго слоў, Вярхоўны суд палічыў законным рашэнне міністэрства аб адмове ў рэгістрацыі "Маладога фронту".

Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі арганізацыі шэсць разоў.

Апошні ўстаноўчы з'езд "Маладога фронту" прайшоў 30 студзеня 2010 года, а дакументы на рэгістрацыю былі пададзеныя 28 лютага. Падставай для адмовы стаў юрыдычны адрас аб'яднання, які, як лічыць Мінюст, не адпавядае патрабаванням заканадаўства.
Таксама ў адказе Мінюста паведамлялася, што, "паводле звестак, якія маюцца ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 43 заснавальнікі МГА "Малады фронт" (больш за палову іх агульнай колькасці), у тым ліку амаль усе члены кіруючага органа гэтага грамадскага аб'яднання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, мнгоія з іх — неаднаразова, у тым ліку за правапарушэнні, звязаныя з парушэннем грамадскага парадку, правоў і свабод іншых асоб".
Так, падлічыў Мінюст, старшыня аб'яднання Дзмітрый Дашкевіч прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 16 разоў, Іван Шыла — 17, Крысціна Самойлава — 13, Дзяніс Карноў — 11 разоў.

"Вышэйпазначанае не сведчыць аб намеры заснавальнікаў МГА "Малады фронт" ажыццяўляць дзейнасць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадскі парадак, правы і законныя інтарэсы іншых грамадзян", — адзначаецца ў адказе Мінюста.

31 мая ўстаноўчы з'езд "Маладога фронту" пройдзе сёмы раз.

Зараз "Малады фронт" мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадскага аб'яднання. У 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярхоўны суд 28 мая адмовіў у задавальненні скаргі на адмову Міністэрства юстыцыі ў афіцыйнай рэгістрацыі маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика