ДАІ паведамляе пра абмежаванне руху ў Мінску 1 і 3—4 ліпеня
30.06.2010 12:25
—
Новости регионов
|
1 ліпеня ў сувязі з правядзеннем генеральнай трэніроўкі напярэдадні ўрачыстага перапахавання астанкаў невядомых салдат у крыпце храма‑помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску будзе закрыты рух усіх відаў транспарту з 20.00 да 24.00 па вул. Каліноўскага ад пр. Незалежнасці да вул. Кедышкі, па вул. Усіхсвяцкай ад вул. Каліноўскага да МКАД.Будуць арганізаваны маршруты аб’езду закрытых участкаў па сумежных вуліцах для грамадскага і іншага транспарту, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У сувязі з правядзеннем шэсця ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня з 8.00 будзе абмежаваны рух транспарту на тэрыторыі, сумежнай з месцам правядзення мерапрыемства: ‑ пр. Незалежнасці ад вул. Камсамольскай да пр. Машэрава; ‑ вул. Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. Кірава; ‑ вул. Інтэрнацыянальнай ад вул. Леніна да вул. Я.Купалы; ‑ вул. Я.Купалы ад вул. Куйбышава да вул. Кірава; ‑ вул. Кірава ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна; ‑ вул. К.Маркса ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна; ‑ вул. Камуністычнай ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці; ‑ вул. Кісялёва ад вул. Чырвонай да пр. Незалежнасці; ‑ вул. Фрунзэ і мясцовым праездзе ад пр. Незалежнасці да завулка Вайсковага; ‑ вул. Захарава і мясцовым праездзе ад пр. Незалежнасці да завулка Вайсковага. З 17.00 3 ліпеня і да заканчэння гала‑канцэрта каля стэлы »Мінск — горад‑герой» (арыенціровачна 2.00 4 ліпеня) будзе абмежаваны рух транспарту па пр. Пераможцаў ад вул. Арлоўскай да пр. Незалежнасці, па пр. Машэрава ад вул. Даўмана да вул. Ціміразева. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 ліпеня ў сувязі з правядзеннем генеральнай трэніроўкі напярэдадні ўрачыстага перапахавання астанкаў невядомых салдат у крыпце храма‑помніка ў гонар Усіх...
|
|