Сёлета ў Мінску будзе адкрыта шэсць новых дзіцячых садкоў. 21.by

Сёлета ў Мінску будзе адкрыта шэсць новых дзіцячых садкоў

30.06.2010 17:33 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі 30 чэрвеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.

Ён адзначыў, што ўсе садкі будуюцца ў новых мікрараёнах: Лошыца‑4, Чырвоны Бор‑2, Сухарава‑5, Дружба‑1, Каменная Горка‑1 і Масюкоўшчына‑4. У двух апошніх упершыню будуць адкрыты садкі вялікай умяшчальнасці — па 230 месцаў.

У наступным годзе плануецца пабудаваць яшчэ восем садкоў. Гэта, на думку Ціцянкова, «не вырашыць праблему дэфіцыту месцаў у садках для дзяцей у новых мікрараёнах, але змякчыць яе». Паводле слоў прадстаўніка Мінгарвыканкама, будаўніцтва аднаго садка каштуе бюджэту прыкладна 7 млрд. рублёў.

Усяго на новае будаўніцтва ўстаноў адукацыі ў Мінску ў 2010 годзе будзе зрасходавана 140 млрд. рублёў. Акрамя садкоў будзе завершана будаўніцтва трох школ на 1.020 месцаў кожная — у мікрараёнах Дружба‑2, Каменная Горка‑1 і Міхалова‑1.

Прыкладна 40 млрд. рублёў будзе зрасходавана на капітальны рамонт школ (дахаў, фасадаў, харчаблокаў). Ціцянкоў запэўніў, што ўсе навучальныя ўстановы будуць своечасова падрыхтаваны да новага навучальнага года.

Паводле яго інфармацыі, сёння ў Мінску працуе прыкладна 460 дзіцячых садкоў і 245 школ.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі 30 чэрвеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.Ён адзначыў, што ўсе садкі будуюцца ў новых мікрараёнах:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика