Знайсці сабе чатырохногага сябра будзе 2 кастрычніка ў парку Горкага
Мінчане і госці сталіцы змогуць знайсці сабе вернага чатырохногага сябра ў час дабрачыннай акцыі 2 кастрычніка ў парку імя Максіма Горкага. Пра гэта паведамілі Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня жывёл, які традыцыйна адзначаецца 4 кастрычніка. Плануецца, што спецыялісты «Эгіды» прывядуць у парк больш за 100 былых беспрытульных сабак і катоў. Усе гадаванцы прышчэпленыя, маюць ветэрынарны пашпарт, большасць стэрылізаваныя. Будучым гаспадарам пажадана мець пры сабе пашпарт, ашыйнік, павадок або пераноску для катоў.Арганізатары акцыі падрыхтавалі спецыяльную праграму для наведвальнікаў парку. Дзяцей чакаюць розныя конкурсы, віктарыны, Нагадаем, што спецыялістам «Эгіды» летась у час акцыі ўдалося знайсці гаспадароў для 90 катоў і сабак. У многіх краінах свету Сусветны дзень жывёл адзначаецца 4 кастрычніка. Гэта дата была выбрана па рашэнні Міжнароднага кангрэса прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у Фларэнцыі ў 1931 годзе. Менавіта ў гэты дзень католікі ўсяго свету адзначаюць Дзень Святога Францыска Асізскага — заснавальніка ордэна францысканцаў і заступніка жывёл. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчане і госці сталіцы змогуць знайсці сабе вернага чатырохногага сябра ў час дабрачыннай акцыі 2 кастрычніка ў парку імя Максіма Горкага. Пра гэта паведамілі...
|
|