Трэцяя частка злачынстваў у. 21.by

Трэцяя частка злачынстваў у

29.09.2010 14:56 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У студзені-жніўні ў Мінску трэцяя частка злачынстваў учынена грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 верасня намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў.

За студзень-жнівень зафіксавана 2.794 такіх злачынстваў з 6.448. Падлеткамі ўчынена 366 злачынстваў, у тым ліку 150 — у стане алкагольнага ап’янення.

Яўсееў паведаміў, што сталічная міліцыя таксама займаецца выяўленнем вырабу і распаўсюджвання фальсіфікаваных алкагольных напояў. Паводле яго слоў, «грамадзяне таксама займаюць актыўную пазіцыю і паведамляюць аб гэтых фактах у міліцыю». За восем месяцаў было прынята 327 паведамленняў, з якіх 281 пацвердзілася. На 1 верасня канфіскавана 58 тыс. літраў самагону і брагі і 24 тыс. літраў фальсіфікаваных напояў. Для параўнання: за аналагічны леташні перыяд — 13,4 тыс. л. Ад алкагольнага атручэння памерла 199 чалавек (у 2009 годзе — 290).

Яўсееў таксама паведаміў, што на 1 верасня за распіванне спіртных напояў і знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 21.803 чалавекі, траціна з іх — за распіванне піва.

За восем месяцаў за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення прыцягнута 4.964 вадзіцелі, што «крыху больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года».

На прафуліку з дыягназам «алкагалізм» знаходзяцца 3.475 чалавек, на дыспансерны ўлік накіравана 2.302 чалавекі, у ЛПУ — 623 хранічныя алкаголікі, у тым ліку 60 жанчын.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзені-жніўні ў Мінску трэцяя частка злачынстваў учынена грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення, паведаміў на прэс-канферэнцыі 29 верасня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика