Гандлем і грамадскім харчаваннем у Мінску займаюцца каля 40% юрасоб. 21.by

Гандлем і грамадскім харчаваннем у Мінску займаюцца каля 40% юрасоб

23.10.2010 17:04 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску налічвалася 41,5 тыс. дзейных юрыдычных асоб, што на траціну больш, чым на 1 студзеня 2008 года, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Найбольшая колькасць арганізацый (38,1% ад агульнай колькасці) працуе ў сферы гандлю і грамадскага харчавання. У параўнанні з 2008 годам іх колькасць вырасла на 47,1% і склала 15,8 тыс. Кожная сёмая арганізацыя (5,9 тыс.) займаецца выпускам прамысловай прадукцыі, кожная дзявятая (4,4 тыс.) — будаўніцтвам. У параўнанні з 2008 годам колькасць прамысловых прадпрыемстваў павялічылася на 27,5%, будаўнічых — на 36,3%.

Сярод юрыдычных асоб на долю арганізацый прыватнай формы ўласнасці прыпадае 90,9% (37.764), дзяржаўнай — 5,2% (2.154), замежнай — 3,9% (1.611).

На 1 студзеня 2010 года ў Мінску было зарэгістравана 29.180 суб`ектаў малога прадпрымальніцтва, з іх ажыццяўлялі дзейнасць 26.646. У сваю чаргу ўдзельная вага мікраарганізацый (з колькасцю да 15 чалавек) у агульнай колькасці дзейных суб`ектаў малога прадпрымальніцтва складае 81,2%.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску налічвалася 41,5 тыс. дзейных юрыдычных асоб, што на траціну больш, чым на 1 студзеня 2008 года, паведамляе Галоўнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика