Интеллектуальная битва эрудитов прошла в Докшицком районе (+фото). 21.by

Интеллектуальная битва эрудитов прошла в Докшицком районе (+фото)

03.10.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_5476
На мінулым тыдні адзін з працоўных дзён моладзь раёна завяршыла інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй “Што? Дзе? Калі?”, згуляць у якую прапанавалі юнакам і дзяўчатам аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з РК ГА “БРСМ”. 

Бітва розумаў, у якой сустрэліся дзевяць каманд, адбылася ў ККЗ “Іскра”. Не абышлося мерапрыемства і без музычных паўз, падчас якіх добры настрой падтрымлівалі сваім выступленнем салісты народнай эстраднай студыі «Калейдаскоп» Святлана Гмыза і Андрэй Чабан.
Па ўмовах конкурсу, удзельнікі на працягу хвіліны шукалі адказы на пытанні вядучага Арцёма Стадольніка. У налічэнні балаў журы, старшынёй якога была метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ганна Каралькова, улічвала не толькі коль­касць правільных адказаў, але і рэйтынг пытанняў: чым менш каманд з імі спраўлялася, тым даражэйшымі яны былі. А таму ход гульні было цяжка прадбачыць.
З першага тура ў пераможцы выйшлі “Сувязісты” – каманда Докшыцкага вузла электрасувязі, якая здолела трымаць лідарскую пазіцыю на працягу ўсёй гульні. Менавіта белтэлекамаўцы і сталі лепшымі знаўцамі інтэ­лектуальнай бітвы “Што? Дзе? Калі?” На другім месцы апынулася каманда “Алімп” аддзела па адукацыі райвыканкама. Аднолькавую колькасць балаў зарабілі падчас гульні зборныя Докшыцкай ЦРБ “Медыкі” і РАНС “Саўдзельнікі”, а таму ім прыйшлося пазмагацца за трэцяе месца ў дадатковым выпрабаванні, у якім пашчасціла перамагчы менавіта пажарным-выратавальнікам. Таксама ў гульні ўдзельнічалі інтэлектуалы з раёна газазабеспячэння, ПМК-52, ГЦК, разумнікі і разум­ніцы са старэйшых класаў дзвюх гарадскіх школ. Усе каманды атрымалі падзякі, а пераможцы – памятныя падарункі.
Было вырашана зрабіць такія пазнавальныя сустрэчы традыцыйнымі.

НА ЗДЫМКУ: радуюцца пераможцы – Аляксей Кнырко, Вадзім Пяцелін, Яўген Пашэвіч, Міхаіл Караткоў і Вольга Варбан.

 

Слоўнік гульні

“Дзіцячы брэйн” – вельмі лёгкае пытанне.
Дуаль – калі на пытанне ёсць два раўназначныя адказы.
“Задушыць” (версію, адказ каго-небудзь) – калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.
Камандны дурань – чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.
Круціць (курыць) пытанне – абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.
Ластаўка – дзяўчына, якая “лётае” паміж камандамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.
Труна – вельмі складанае пытанне, на якое ніхто не адказаў.
Свечка – пытанне, якое ўжо недзе задавалі.
“Узяць” пытанне – даць дакладны адказ.
Форма пытання – тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба, як называецца раман, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За “форму” звычайна адказвае пэўны гулец, пра якога кажуць: “Трымае форму”.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні адзін з працоўных дзён моладзь раёна завяршыла інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй “Што? Дзе? Калі?”, згуляць у якую прапанавалі юнакам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика