Лепельщина встретила почётных гостей — участников межведомственной рабочей группы по посещению объектов социальной сферы. 21.by

Лепельщина встретила почётных гостей — участников межведомственной рабочей группы по посещению объектов социальной сферы

17.12.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_3782
На мінулым тыдні Лепельшчына прыняла ганаровых гасцей — удзельнікаў міжведамаснай рабочай групы па наведванні аб’ектаў сацыяльнай галіны.

У склад рабочай групы ўвайшлі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч, яе намеснік Аляксандр Румак, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Піневіч. Сярод нашых ганаровых гасцей былі таксама намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кадлубай, намеснік начальніка ўпраўлення развіцця чалавечага патэнцыялу, дзяржаўных і фінансавых паслуг галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Маляціна, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін і іншыя адказныя асобы.
Першым аб’ектам наведвання ўдзельнікаў рабочай групы стала дзяржаўная ўстанова спецыяльнай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі г. Лепеля”. На сённяшні дзень гэта ўстанова з’яўляецца адной з лепшых у Віцебскай вобласці па арганізацыі работы з дзецьмі з інваліднасцю. Больш падрабязна пра дзейнасць цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі расказала яго дырэктар Валянціна Ефіменка. Так, установа для дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці была створана першага верасня 1999 года рашэннем гарвыканкама ад 25 жніўня 1999 года.
Для работы цэнтра мясцовымі органамі ўлады быў выдзелены асобны будынак былога дзіцячага сада, пабудаванага ў 1967 годзе, агульнай плошчай 303 квадратныя метры. Паколькі ж колькасць наведвальнікаў цэнтра паступова павялічваецца, у цяперашні час наспела неабходнасць павелічэння яго плошчы. Кабінет дыягнастычны, ранняй комплекснай дапамогі і кабінет аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі перанесены ў іншае памяшканне. Праз два-тры гады ўстанову запланавана размясціць у новым, больш прасторным будынку.
img_3735
Для таго, каб дзеткі з інваліднасцю маглі адчуваць сябе ўтульна і камфортна, для кожнай групы ў спецыяльным класе выдзелены зоны — вучэбная, спартыўная, сенсарная, гульнявая і іншыя.
Асаблівая ўвага мясцовай уладай надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. За сродкі з раённага бюджэту, а таксама за кошт спонсарскай дапамогі для патрэб цэнтра набыты пліта электрычная, халадзільнік-маразільнік і аўтобус спецыяльны фірмы MAN з пад’ёмнікам на дзесяць месцаў (з іх два — месцы для калясак).
У цяперашні час установу спецыяльнай адукацыі наведваюць 47 дзяцей, сярод якіх шасцёра хлопчыкаў і дзяўчынак дашкольнага ўзросту (з іх двое самастойна не рухаюцца), 13 дзяцей, якія вучацца ў двух спецыяльных класах, з іх трое перамяшчаюцца на калясках, двое дзяцей навучаюцца на доме.
У сферу дзейнасці цэнтра ўваходзіць таксама аказанне ранняй комплекснай дапамогі дзецям з парушэннямі ў развіцці ва ўзросце да трох гадоў. На сённяшні дзень такіх налічваецца двое. Адно дзіця наведвае заняткі разам з бацькамі і яшчэ з адным арганізаваны заняткі дома.
У цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі аказваецца таксама карэкцыйна-педагагічная дапамога 26 дзецям Лепельскага раёна з асаблівасцямі псіха-
фізічнага развіцця. Акрамя таго, ва ўстанове праводзіцца дыягнастычная дзейнасць — у мінулым годзе было абследавана 726 чалавек. Тут створаны і вядзецца банк даных на дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Па стане на 15 верасня бягучага года ў банку налічвалася 495 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ва ўстанове ажыццяўляюцца кансультацыйная і метадычная дзейнасць, праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне пераемнага пераходу выпускнікоў цэнтра ў дзяржаўную ўстанову “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна”. Разам з работнікамі гэтай установы педагогі цэнтра праводзяць фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, акцыі міласэрнасці і г.д. У гады, калі ў цэнтры ёсць выпускнікі, супрацоўнікі ТЦСАН наведваюць заняткі ва ўстанове спецыяльнай адукацыі, назіраюць за дзецьмі, вывучаюць іх асаблівасці, сустракаюцца з бацькамі. Перыядычна тут праводзяцца Дні адкрытых дзвярэй і іншыя мерапрыемствы.
У цяперашні час у ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна” было залічана пяцёра выпускнікоў. З мінулага года з мэтай паляпшэння адаптацыі выпускнікоў да ўмоў ТЦСАН, мінімізацыі псіхалагічнага дыскамфорту двойчы за тыдзень два класы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі наведваць па два ўрокі ў тэрытарыяльным цэнтры. Гэта адаптацыйная фізкультура, гаспадарча-бытавая праца і музычна-рытмічныя заданні.
Для наведвальнікаў цэнтра арганізавана трохразовае харчаванне. Ажыццяўляецца падвоз на спецыяльна абсталяваным транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад.
У перыяд летніх канікулаў ужо на працягу сямі гадоў у цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі арганізавана работа аздараўленчага лагера дзённага знаходжання “Усмешка”. Зараз тут праходзіць аздараўленне дзесяць дзяцей-інвалідаў. Прыемна адзначыць, што сёлета работа намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці цэнтра Таццяны Вайцяховіч адзначана дыпломам III ступені на абасным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер.
Пра выдатную арганізацыю дзейнасці цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, а таксама іншых устаноў спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці расказала ў сваім выступленні дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Віцебскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі” Марына Фёдарава.
Прадстаўнікі міжведамаснай рабочай групы прайшлі па ўтульных кабінетах установы і пераканаліся ў тым, што для выхаванцаў цэнтра створаны найлепшыя ўмовы. Дзякуючы змястоўным заняткам дзеткі паступова, крок за крокам набываюць пэўныя веды, развіваюцца і маюць магчымасць бачыць жыццё ва ўсёй яго прыгажосці і разнастайнасці.
img_3837
У гэты ж дзень нашы госці пабывалі ў цэнтры сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна. На сённяшні дзень гэта адзіная ўстанова падобнага тыпу ў рэспубліцы. Прыходзячы ў цэнтр, наведвальнікі забываюць пра ўсе праблемы і цяжкасці. Яны развіваюць свае творчыя здольнасці, займаюцца шыццём, вышыўкай, ствараюць арыгінальныя сувеніры і радуюць гледачоў вакальнай творчасцю. У кабінетах цэнтра кожны з наведвальнікаў займаецца адпаведнай справай. Самае ж галоўнае тое, што кожны з інвалідаў адчувае сябе паўнавартасным членам грамадства. Яркім доказам гэтага стала і цудоўная выстава, падрыхтаваная калектывамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці, дамамі-інтэрнатамі і г.д., у фае раённага Дома культуры.
— Асноўная задача ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва нашай краіны — стварыць усе магчымыя ўмовы для таго, каб людзі з інваліднасцю адчувалі сябе патрэбнымі грамадству, — адзначыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. — Вопыт работы ўстаноў сацыяльнай галіны Лепельскага раёна ў гэтым накірунку прызнаны лепшым. Аднак разам з тым вельмі важна забяспечыць цесную ўзаемасувязь устаноў, якія працуюць з інвалідамі на розных этапах: ад дзіцячага ўзросту да сталасці. Толькі такім чынам мы зможам стварыць нармальны працэс адаптацыі для людзей-інвалідаў і даць ім магчымасць успрымаць жыццё ва ўсёй яго разнастайнасці.
Святлана ВАЗНЯК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Лепельшчына прыняла ганаровых гасцей — удзельнікаў міжведамаснай рабочай групы па наведванні аб’ектаў сацыяльнай галіны. У склад рабочай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика