Першая тысяча . 21.by

Першая тысяча

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні 70-годдзя вызвалення на Гомельшчыне намалацілі першую тысячу тон зерня новага ўраджаю.

Уборка азімага ячменю практычна завяршаецца ў Калінкавіцкім, Брагінскім і Мазырскім раёнах, дзе з 306 гектараў намалочана 1142 тоны зерня. Спецыялісты лічаць яго ўраджайнасць — 37 цэнтнераў з гектара — нядрэннай. А ў лідарах — калінкавічане, тут атрымалі на круг па 41 цэнтнеры азімага ячменю. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама Сяргей Мятліцкі канстатуе: «цэнтр цяжару» зараз на рапсавых палетках, якія займаюць 56 тысяч гектараў. Дзевяць раёнаў ужо намалацілі звыш дзвюх з паловай тысяч тон насення.

Ураджайнасць рапсу — у сярэднім каля 20 цэнтнераў з гектара, што вышэй мінулагодняга на 3,5 цэнтнера, і яна яшчэ вырасце, калі пачнецца ўборка на больш урадлівых землях гаспадарак цэнтральнай і паўночнай частак вобласці.

Сёння тэхнічная гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да жніва — 92 працэнты. Ёсць асобныя праблемы з забеспячэннем камбайнаў і аўтатрактарнай тэхнікі неабходнымі аб’ёмамі ГЗМ. Над іх вырашэннем, па сцвярджэнні Сяргея Мятліцкага, зараз актыўна працуюць органы мясцовай улады і кіраў-нікі аграрнай галіны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне намалацілі тысячу тон зерня новага ўраджаю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика