Лепшых паказчыкаў на жніве па стане на 26 ліпеня дабіліся:
ГРЫНАШ Аляксандр Аляксандравіч, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”. Камбайнам “Лексіён-580” убраў 138 га збожжавых, намалаціў 1107,8 тоны.
ВАЙНЯК Сяргей Уладзіміравіч, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”. Камбайнам “Лексіён-760” убраў 134 га, намалаціў 1075 т.
ЯФІМЧЫК Уладзімір Уладзіміравіч, старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў”. Камбайнам “Лексіён-580” убраў 126 га, намалаціў 1014,6 т.
ВЯЛІЧКА Леанід Уладзіміравіч, малады вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў”. На а/м “МАЗ-5551” перавёз 1213,8 тоны збожжа.
МІКЛАШЭВІЧ Дзмітрый Валянцінавіч, вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў”. На а/м “МАЗ-5551” перавёз 1202,9 т.
ЯКАВЕЦ Сяргей Віктаравіч і РЭУТ Мікалай Мікалаевіч, аператары збожжасушылкі “S-628” СВК “Агракамбінат Сноў”. Дапрацавалі 3870 тон збожжа.