Вясеннія клопаты: гаспадаркі Нясвіжчыны масава вядуць сяўбу ранніх яравых культур. 21.by

Вясеннія клопаты: гаспадаркі Нясвіжчыны масава вядуць сяўбу ранніх яравых культур

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У дзяржаўным прадпрыемстве “Эксперыментальная база “Свеклавічная” пасяўная кампанія стартавала 19 сакавіка: у зямлю на 15 га лягло насенне аўса. Энерганасычаным “Джон-Дзірам” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “Амазоне” кіруе Пётр Губей. Тэхніка не падводзіць, выконвае вялікі аб’ём работ без страты якасці. За змену пры спрыяльным надвор’і засяваецца ў сярэднім па 35 — 40 гектараў.


Насенне падвозіць Дзмітрый Янукевіч.
Вопытны механізатар Пётр Губей пасеяў ужо на 35 гектарах аднагадовыя травы, цяпер заняты на сяўбе яравога ячменю. На 1 красавіка ў гаспадарцы гэтай культурай было засеяна больш за 200 га, усяго ж яравы ячмень сёлета тут зойме 350 га. Аграрыю гэтымі днямі таксама трэба пасеяць 20 га яравога рапсу, 100 га шматгадовых траў і 65 га аднагадовых траў. З гэтым аб’ёмам работ тут плануюць справіцца на наступным тыдні.
Аксана Грох.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзяржаўным прадпрыемстве “Эксперыментальная база “Свеклавічная” пасяўная кампанія стартавала 19 сакавіка: у зямлю на 15 га лягло насенне аўса. Энерганасычаным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика