К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденной территории . 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденной территории

20.04.2010 01:33 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

На освобожденной территории

C праздником, дорогие товарищи!

Навагоднія падарункі

З усіх калгасаў, прадпрыемстваў, школ і ўстаноў, вызваленых ад нямецкай акупацыі, пасланы навагоднія падарункі франтавікам.

Ад старога да вучня-першакласніка рыхтавалі гэтыя падарункі працоўныя Мсціслаўскага раёна. Толькі па аднаму гэтаму раёну адпраўлена ў воінскія часці 500 курэй, каля 2-х цэнтнераў сала, каўбасы, масла, многа сырнікаў, пячэння, мёду, 100 кг махоркі, сотні кісетаў пальчатак, цёплых наскоў.

З падарункамі паехала дэлегацыя ў колькасці 20 чалавек, якую ўзначальвае сакратар РК ЛКСМБ Васількова. Дэлегацыя атрымала наказ ад калгаснікаў, рабочых і інтэлігенцыі павіншаваць нашых дарагіх воінаў з наступленнем новага года і расказаць, як яны аднаўляюць гаспадарку і канкрэтнымі справамі дапамагаюць фронту.

400 святочных пасылак

Касцюковічы. У дзень 25-годдзя БССР працоўныя раёна адправілі ў шпіталь параненым франтавікам 400 пасылак. Святочныя падарункі ўручыла байцам дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў райкама партыі і райкама камсамола тт. Кагановіча і Андрэйчанка, калгаснікаў тт. Храмянкова, Суздалева, Кухарава і іншых.

Ад імя адміністрацыі шпіталя капітан т. Шульгін шчыра падзякаваў працоўным раёна за іх клопаты аб параненых франтавіках.

Святочны канцэрт

Крычаў. Для ўдзельнікаў урачыстага паседжання, прысвечанага 25-годдзю БССР, сіламі ансамбля чырвонаармейскай песні і пляскі н-скай воінскай часці быў дадзены канцэрт.

Пад кіраўніцтвам дырыжора сяржанта т.Гуськова ансамбль майстэрскі выканаў "Кантату пра Сталіна". З вялікай цікавасцю былі праслуханы песні франтавая, "Партызанская", "Калі я на пошце служыў ямшчыком" і іншыя. Цудоўна былі выкананы беларускі народны танец "Бульба", руская пляска "Калінка" і некалькі рытмічных танцаў.

Прыемнае ўраджанне пасля сваіх выступленняў пакінулі салісты тт. Селязнёў і Новікаў.

Бурнымі воплескамі падзякавалі ўдзельнікі ўрачыстага паседжання ўсяму калектыву франтавога ансамбля за яго цікавы, змястоўны канцэрт(Из сообщений в газете "За Радзіму").

Газета "За Радзіму" - печатный орган Могилевского областного комитета КП(б)Б и Исполнительного комитета Могилевского областного Совета депутатов рабочих.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На освобожденной территории C праздником, дорогие товарищи! Навагоднія падарункі З усіх калгасаў, прадпрыемстваў, школ і ўстаноў, вызваленых ад нямецкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика