К 65-летию освобождения Беларуси. Свои республики они защищали в лесах Беларуси. 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. Свои республики они защищали в лесах Беларуси

28.04.2010 21:21 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Свои республики они защищали в лесах Беларуси

В мае 1944 года газета "Гомельская праўда" рассказала о трех представителях братских народов Советского Союза, сражавшихся на Гомельщине в рядах народных мстителей. Это был только один пример из сотен тысяч.

В партизанской войне в Беларуси участвовали русские и украинцы, латыши и литовцы, молдаване и азербайджанцы, грузины и узбеки, чуваши и якуты - представители более 70 национальностей, проживавших на территории бывшего Советского Союза.

Іх звалі дома Манап, Віталь, Іосіф. Іх прозвішчы Шапатаў, Куканаў, Агніашвілі. Іх бачылі стэпы Казахстана, аазісы Узбекістана і горы Каўказа. Свае рэспублікі яны абаранялі, змагаючыся з нямецкімі захопнікамі ў лясах Беларусі. Сёння іх родныя і знаёмыя ведаюць - яны былі партызанамі.
Вайна злучыла іх. Сумесна ўзбек і грузін знайшлі агульную мову, усім зразумелую мову - патрыётаў савецкай Бацькаўшчыны.
Казах Манап Шапатаў думаў дадому вярнуцца джыгітам, бо трус дома сябе не знойдзе. Праз кароткі час ён на чарнігаўскім шляху ў групе партызан падарваў 3 першыя аўтамашыны з немцамі. Поспехі акрылілі маладога казаха. Многае перажыў ён сумесна з беларускімі партызанамі. Біў з вінтоўкі і кулямёта паліцэйскіх у Баршчоўцы, навучыўся ўзрываць варожыя цягнікі і аўтамашыны. Аднойчы ён падарваў нямецкі браняпоезд.
"Фрыцы на гэты раз скончылі свой шлях па рэльсах і далей ужо ляцелі ў паветра", - расказваў Манап партызанам. У калгасе "Уян Бірлік" чытаюць яго пісьмо аксакалы і яго бацькі і гавораць: "Джыгіт-партызан". Яны адабраюць яго.
У Нургалі (Віталя) Куканава, прыяцеля Манапа, таксама слаўны шлях разведчыка-партызана. У Наманганскім аазісе горача. Там ён працаваў рахункаводам у калгасе імя Акунбабаева. А тут у незнаёмых лясах Беларусі быў добрым партызанам. Фрыцам замест бавоўны з Узбекістана куды больш патрэбна партызанская куля - гэта вывад Віталя. Немцы і паліцаі, якія адсіжваліся ў вёсках Узнаш, Горваль, Руч’ёўка, Заспа, ведаюць, як добра страляў яго аўтамат. Многія з фрыцаў, якія даведаліся аб гэтым, так і засталіся ляжаць нерухомыя навек.
Віталь смела браў "языка". У баі каля вёскі Узнаш ён і яго прыяцелі (якіх ён падабраў) - два ўзбекі і кіргіз, смела атакавалі фашысцкую сволач. Аднойчы быў і такі выпадак: ён нарваўся на засаду, і немцы крычалі яму "ком! ком!". Але ён адказаў ім па-партызанску - чаргой з аўтамата, і размова адразу спынілася. Хадзіў ён і на пдрыў цягнікоў, рваў вадакачку на станцыі Прыбор, а адзін раз яму так спадабаліся шведскія коні першэроны, што ён, прыхапіўшы двух, вырашыў узяць яшчэ пару. "Камплектаванне" не ўдалося. Фрыцы не далі. Немцы хоць і захавалі астатніх коней, але ім давялося хаваць аднаго фрыца, якога прыстрэліў Віталь.
Сярод партызан ён адчуваў сябе як сярод братоў. З імі жыў па-братэрску і, як добры салдат, поруч з імі хадзіў у баявыя аперацыі. За паспяховае выкананне баявых заданняў Віталь Куканаў двойчы прадстаўлены да ўрадавай узнагароды.
Трэці - грузін Іосіф Агніашвілі. Гісторыя яго партызанства - гэта вялікі пералік узарваных нямецкіх эшалонаў. Замест 3-га курса індустрыяльнага інстытута давучыўся Іосіф ў лесе. Школай яго быў партызанскі атрад і чыгунка, па якой павінны былі хадзіць, а часцей ляцелі пад адхон фрыцаўскія паязды. Ціха паўзучы па-пластунску, партызаны на чале з Агніашвілі міналі патрулі, прыходзілі да чыгункі, закладвалі падрыўны зарад, і фрыцам быў забяспечаны "арыйскі" пачастунак. Гэта была самаахвярная, але пачэсная баявая дзейнасць.
На шляху да Жлобіна былі заложаны два зарады. Патрулі пахажвалі, паглядвалі навокал, для бадзёрасці вялі аўтаматную стральбу. Цягнік яшчэ не ішоў. Падрыўнікі сядзелі ў засадзе. Нарэшце паказаўся дапаможны цягнік. Яго прапусцілі. За ім, рухаючыся некалькі больш упэўнена, ішоў цягнік, ўперадзе якога былі дзве платформы. У той момант, калі паравоз узышоў на тое месца, дзе быў закладзены зарад, Агніашвілі тузануў шнур вудачкі. З грукатам, шумам і трэскам паляцелі платформы і вагоны. 38 платформаў падарвалі ў гэты раз партызаны. Рух на участку быў спынены на 15 гадзін.
Ад камандзіра групы падрыўнікоў да камандзіра роты ў атрадзе імя Кірава прайшоў шлях грузіна Агніашвілі. Ён быў удзельнікам многіх баявых аперацый. Некалькі нямецкіх эшалонаў ён падарваў асабіста.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свои республики они защищали в лесах Беларуси В мае 1944 года газета "Гомельская праўда" рассказала о трех представителях братских народов Советского Союза,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика