К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденной территории. Премьера в Гомеле. 21.by

К 65-летию освобождения Беларуси. На освобожденной территории. Премьера в Гомеле

30.04.2010 14:44 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

На освобожденной территории. Премьера в Гомеле

В гомельском кинотеатре имени 25-летия БССР 3 июня 1944 года была показана картина "Жыві, родная Беларусь!". Это был первый фильм, созданный белорусскими режиссерами за время Великой Отечественной войны.

Из сообщения в газете "Савецкая Беларусь"

3 чэрвеня ў Гомельскім кінатэатры імя 25-годдзя БССР адбыўся грамадскі прагляд новага беларускага мастацкага фільма "Жыві, родная Беларусь!" - пастаноўка рэжысёраў заслужаных дзеячаў мастацтва БССР В.Корш-Сабліна і М.Садковіча.
"Жыві, родная Беларусь!" - гэта першы вялікі мастацкі фільм, зроблены нашымі беларускімі рэжысёрамі за час Айчыннай вайны.
Пасля кароткага ўступнага слова заслужанага дзеяча мастацтва рэжысёра Міколы Садковіча на экране з’явіліся сівыя, велічныя беларусы-цымбалісты. На каленях ляжалі цымбалы - любімы музычны інструмент нашага народа.
Усё, што далей паказвалася на экране, было прасякнута бязмежнай любоўю беларускага народа да сваёй Радзімы, асвечана бліскучымі народнымі талентамі.
Фільм "Жыві, родная Беларусь!" пабудаваны па прынцыпу кінаканцэрта. Усе нумары, уключаныя ў фільм, звязаны адной ідэяй, якую ўдала праносяць ад пралога да заключнага эпізода вядучыя фільма - народны артыст БССР А.Ільінскі і заслужаны артыст БССР Л.Рахленка.
Яны праводзяць гледача ад эпізода да эпізода і сродкамі мастацтва знаёмяць яго з рознымі этапамі ў жыцці нашай любімай Радзімы.
Вось на экране старажытныя абрадавыя сцэны вяселля (выконвае калектыў артыстаў Другога беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра). Ці вось бадзёрыя эпізоды з жыцця ў беларускім калгасе, дзе наша таленавітая артыстка Л.Александроўская выконвае дзве песні - "Васількі" і "Вечар у калгасе". Пасля гэтага мы бачым любімыя танцы беларусаў - "Юрачка" і "Бульба". Сціхае музыка вяселля, і з экрана гучаць вялікія словы народнага паэта БССР Якуба Коласа: "Зямля мая, мая краіна" (чытае Л.Рахленка).
Гэты верш уводзіць нас у галерэю герояў. На экране скульптуры Герояў Савецкага Саюза - работы народнага мастака БССР Азгура. Тут і Гастэла, і Даватар, і Бумажкоў, і Сільніцкі. Тут і бюст народнага паэта БССР Янкі Купалы.
Як набат, гучыць яго заклік:
Партызаны, партызаны,
Беларускія сыны,
За няволю, за кайданы
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.
І як бы ў адказ на гэтыя палкія словы з экрана гучыць лірычная партызанская песня ў выкананні народных артыстаў БССР Р.Молдэк і А.Арсенкі.
... Мы ў лясным партызанскім лагеры. Як і ўсюды на нашай зямлі, тут жыве мастацтва беларусаў. У асяроддзі партызан народная артыстка БССР Нікалаева выконвае беларускі танец "Янка", спявае "Чарнавокую" Балоцін. Артысты ансамбля танцуюць "Лявоніху".
Фільм заканчваецца новай песняй кампазітара І.Любанава - "Беларуская застольная": "Тост наш за партыю, тост наш за сцяг перамог".
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На освобожденной территории. Премьера в Гомеле В гомельском кинотеатре имени 25-летия БССР 3 июня 1944 года была показана картина "Жыві, родная Беларусь!". Это был...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика