У Салiгорску затрымалi банду вымагальнiкаў. 21.by

У Салiгорску затрымалi банду вымагальнiкаў

18.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гучная справа

У Салiгорску затрымалi банду вымагальнiкаў на чале з крымiнальным аўтарытэтам, паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi Святлана Бароўская.

Супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi за вымаганне раней неаднаразова судзiмага грамадзянiна па мянушцы Еля, 1970 года нараджэння. Сумесна з двума членамi падкантрольнай яму злачыннай групы з лiстапада 2008 года, пагражаючы прымяненнем гвалту, ён вымагаў $3,5 тыс. i атрымаў ад рабочага аднаго з прадпрыемстваў горада больш як $2 тыс.

Затрыманне стала магчымым дзякуючы карпатлiвай працы аператыўнiкаў ГУБАЗ i мясцовага аддзела крымiнальнага вышуку, якая вялася iмi каля года (з таго часу як у лiпенi 2008 года па рашэннi членаў крымiнальнага асяродку Еля быў выбраны "наглядчыкам" i трымальнiкам зладзейскага "абшчаку" Салiгорска).

Кiраўнiцтва ГУБАЗ МУС адзначае, што пасля шматгадовага зацiшша крымiнальны элемент ажыццяўляе спробы кансалiдацыi злачыннага асяродку, адраджэння строгай iерархii i падпарадкаванасцi.

Вядома, што для падняцця свайго аўтарытэту сярод раней судзiмых, затрыманы Еля падтрымлiваў адносiны са злодзеем у законе Бiруковым (Бiра), якi пражываў у Маскве i якому Еля перадаваў грашовыя сродкi са зладзейскага "абшчаку" Салiгорска. Акрамя таго, фiнансавая падтрымка аказвалася асобам, якiя адбывалi пакаранне за ўчыненне цяжкiх злачынстваў у папраўчых калонiях Магiлёва, Гродна i Ваўкавыска.

Кар. БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Салiгорску затрымалi банду вымагальнiкаў на чале з крымiнальным аўтарытэтам, паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi Святлана Бароўская. Супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi за вымаганне раней неаднаразова судзiмага грамадзянiна па мянушцы Еля, 1970 года нараджэння. Сумесна з двума членамi падкантрольнай яму злачыннай групы з лiстапада 2008 года, пагражаючы прымяненнем гвалту, ён вымагаў $3,5 тыс. i атрымаў ад рабочага аднаго з прадпрыемстваў горада больш як $2 тыс
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика