Арыштаваныя 8 захопнiкаў Аrсtiс Sеа — грамадзяне Латвii, Эстонii i Расii. 21.by

Арыштаваныя 8 захопнiкаў Аrсtiс Sеа — грамадзяне Латвii, Эстонii i Расii

18.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнiстр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў даклаў Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму i прэзiдэнту РФ Дзмiтрыю Мядзведзеву аб тым, што арыштаваныя 8 грамадзян Эстонii, Латвii i Расii, якiх падазраюць у захопе экiпажа сухагруза Аrсtiс Sеа.

Як адзначыў Сердзюкоў, маракi супрацьлодачнага карабля "Ладны" вызвалiлi судна без адзiнага стрэлу. Сухагруз быў знойдзены ў 1.00 ночы па маскоўскiм часе ў 300 мiлях ад Выспаў Зялёнага мыса. Пазней, адказваючы на пытанне журналiстаў аб сiтуацыi з сухагрузам, Анатоль Сердзюкоў падкрэслiў, што гэта быў пiрацкi захоп.

Эканомiку Усходняй Еўропы можа чакаць далейшае падзенне

У той час як Захад выбiраецца з крызiсу, такiя краiны, як Румынiя, Балгарыя i Харватыя, працягваюць кацiцца па нахiленай, пiша Bеrlinеr Zеitung.

Першыя прыкметы пераадолення крызiсу адзначаныя ў Германii, Францыi i Японii. У той жа час многiм усходнееўрапейскiм краiнам яшчэ толькi давядзецца перажыць найгоршыя часы, адзначае выданне. Так, у Румынii спад эканомiкi толькi паскорыўся — за другi квартал ён склаў на 2 працэнтныя пункты больш, чым чакалася. І ў Харватыi гадавы прагноз быў адкарэктаваны на 4% у мiнус. Горш, чым у астатнiх, справы iдуць ва Украiне i ў Латвii — там не вiдаць нават святла ў канцы тунэлю.

Касiра Сойма Лiтвы звольнiлi за растрату

З парламента Лiтвы за растрату звольненая Рэгiна Петкелене, якая займала пасаду бухгалтара-касiра. Аб гэтым паведамляе Dеlfi.lt. Петкелене праходзiць па справе аб прысваеннi 400 тысяч лiтаў (больш за 160 тысяч долараў).

Аб знiкненнi значнай сумы грошай з парламенцкай касы стала вядома ў сярэдзiне лiпеня. Нястача, паводле iнфармацыi агенцтва, была выяўленая падчас iнвентарызацый. На допытах, як паведамляецца, супрацоўнiца сойма таксама распавяла, што пазычала грошы з касы некаторым дэпутатам. Па iнфармацыi Dеlfi.lt, "аб нястачы грошай у парламенце ведалi многiя, таму штогадовыя праверкi былi фармальнасцю".

Пажар на вяселлi ў Кувейце ўчынiла былая жонка жанiха

У Кувейце працягваецца расследаванне страшнага пажару, якi адбыўся ў суботу позна ўвечар на вяселлi ў горадзе Джахра. У вынiку агню, якi ўспыхнуў у вясельным шатры, прызначаным для жанчын, загiнулi 43 чалавекi, у тым лiку дзецi. Яшчэ прынамсi 90 чалавек атрымалi раненнi.

Як пiша брытанская газета Thе Timеs, у наўмысным злачынстве прызналася 23-гадовая былая жонка жанiха. Жанчына распавяла палiцыi, што разлiла бензiн у шатры i падпалiла яго. Шацёр быў з тканiны i iмгненна ўспыхнуў. Паводле слоў жанчыны, яна хацела адпомсцiць былому мужу за яго "дрэнныя паводзiны" перад разводам.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў даклаў Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму i прэзiдэнту РФ Дзмiтрыю Мядзведзеву аб тым, што арыштаваныя 8 грамадзян Эстонii, Латвii i Расii, якiх падазраюць у захопе экiпажа сухагруза Аrсtiс Sеа.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика