19 жнiўня — Другi Спас: Яблычны, Спасаўка, Іспас
18.08.2009
—
Новости Общества
|
Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас. Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Прыйшоў Iспас — бяры рукаўкi ў запас. Другi Спас шубу прыпас. Якi другi Спас, такi i студзень. Калi буслы не адлятаюць да Спаса, то зiма будзе мяккая i цёплая. Прыйшоў Iспас — бяры рукаўкi ў запас. Другi Спас шубу прыпас. Якi другi Спас, такi i студзень. Яблычны Спас. У абрадавай практыцы славян ушанаванне яблыкаў знайшло адлюстраванне ў адным з галоўных святаў, якое заканчвала цыкл летнiх сельскагаспадарчых работ. Старадаўнiя паданнi сведчаць, што ў дзень Яблычнага Спаса Гасподзь адор-вае душы ўсiх памерлых дзяцей райскiмi яблыкамi — першымi пладамi новага ўраджаю. l Адсюль узнiкла рэгламентуючае правiла ў жыццi жанчын, у якiх памерлi дзецi. Iм забаранялася есцi яблыкi новага ўраджаю да Яблычнага Спаса, каб спачатку "на тым свеце" Гасподзь пачаставаў дзетак райскiмi яблычкамi, i толькi пасля гэтага жанчыны маглi есцi яблыкi самi. Таму жанчыны, якiя страцiлi дзяцей, ранiцай 19 жнiўня павiнны былi сарваць некалькi яблыкаў, аднесцi iх у храм, асвяцiць, занесцi на могiлкi i пакласцi на магiлы памерлых дзяцей i толькi пасля гэтага маглi есцi iх самi. У тым выпадку, калi магiла дзiцяцi далёка цi нават невядома дзе знаходзiцца, неабходна было асвечаны яблык пакласцi на любую дзiцячую магiлу цi пакiнуць iх у храме. l Iснавала павер'е, што на тым свеце дзецям, бацькi якiх да Другога Спаса не ядуць яблыкi, даюць падарункi (сярод якiх i райскiя яблыкi), а тым дзецям, бацькi якiх пакаштавалi яблыкаў — не. Таму бацькi, асаблiва тыя, у якiх памерлi дзецi, лiчаць вялiкiм грахом есцi яблыкi да Другога Спаса. l У гэты дзень асвечаныя яблыкi неслi на могiлкi i клалi на магiлы ўсiм памерлым продкам. l У гэты дзень у царкве асвячалi плады новага ўраджаю, мёд, хлебнае калоссе: "Спас — усяму час". I сёння ад старых людзей можна пачуць: да Другога, Яблычнага Спаса, нельга есцi нiякiх пладоў, акрамя агуркоў. I толькi пасля асвячэння ў храме дазваляецца ўжываць у ежу яблыкi, грушы, слiвы i iнш. Асвечаныя каласы i насенне захоўвалi да наступных засевак. l У старадаўнiя часы ў вёсках i гарадах было прынята ў гэты дзень везцi вазамi яблыкi ў царкву. Каля цэркваў доўгiмi радамi стаялi яблычныя падводы, узнiкалi яблычныя базары, кiрмашы. Святары выходзiлi i асвячалi яблыкi ў вазах i яблычных гандлёвых радах. l Здавён вядома традыцыя, калi багатыя людзi, якiя мелi вялiкiя сады, частавалi яблыкамi бедных, хворым дасылалi iх да хаты. З тымi, хто не выконваў гэтага звычаю, грэбавалi нават размаўляць. l У дзень Яблычнага Спаса запякалi яблыкi, пяклi пiрагi, блiны з яблыкамi, грыбамi i ягадамi — з усiм, чым адорвае нас агарод, сад, лес. Пiрагi для гэтых святаў пяклi заўсёды з поснага цеста. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. |