Беллегпрам разгружае запасы прадпрыемстваў. 21.by

Беллегпрам разгружае запасы прадпрыемстваў

19.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 
 

Тэндэнцыя да змяншэння запасаў гатовай прадукцыi намецiлася ў канцэрне "Беллегпрам". Пра гэта паведамiла на сустрэчы з журналiстамi начальнiк аддзела кiравання якасцю, маркетынгу i таварапрасоўвання канцэрна Людмiла Пархамовiч.

Так, за лiпень 2009 года запасы гатовай прадукцыi зменшылiся па прадпрыемствах канцэрна "Беллегпрам" на 4 млрд рублёў, або на 2 працэнты. "Гэта лiчба, магчыма, i падаецца вам нязначнай, але яна вельмi важная для нас, паколькi лiпень — традыцыйна складаны месяц для галiны, — падкрэслiла Людмiла Пархамовiч. — А на 18 жнiўня складскiя запасы зменшылiся ўжо на 9 млрд рублёў. Напрыклад, ЗАТ "Мiлавiца" зменшыла свае запасы на 3 млрд рублёў, ААТ "Элема" — на 1,5 млрд рублёў.

Па шэрагу пазiцый павялiчылiся пастаўкi прадукцыi канцэрна на ўнутраны рынак: за 7 месяцаў гэтага года на 20 працэнтаў выраслi пастаўкi скурнагалантарэйных вырабаў, на 19 працэнтаў — вырабаў з баваўняных тканiн i на 18 працэнтаў — з лёну. Да таго ж з лютага кожны месяц назiраецца прырост экспарту тавараў на 2-2,5 працэнта.

Людмiла Пархамовiч расказала, што на сёння ў краiне дзейнiчаюць ужо 320 аб'ектаў фiрмовага гандлю, але гэта яшчэ далёка не мяжа. Так, у жнiўнi ААТ "Элема" адкрыла новую фiрмовую секцыю ў Маладзечне i новую сваю краму — у Мазыры. Мiж iншым, прадпрыемствы "Элема", "Марка", "Белвест" прадаюць праз фiрмовыя крамы да 50 працэнтаў усёй сваёй прадукцыi, што рэалiзуецца на тэрыторыi Беларусi.

Як запэўнiла спецыяліст, канцэрн "Беллегпрам" зацiкаўлены ў актыўным супрацоўнiцтве з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў плане рэалiзацыi iм прадукцыi прадпрыемстваў галiны, таму цяпер рыхтуецца дакумент, якi павiнен спрасцiць механiзмы водпуску iндывiдуальным прадпрымальнiкам тавараў i iх суправаджэнне, а таксама разглядаюцца розныя варыянты умоў аплаты за прадукцыю пры яе водпуску iндывiдуальным прадпрымальнiкам. У якасцi прыкладу актыўнага супрацоўнiцтва Людмiла Пархамовiч прывяла прыклад з абуткам ААТ "Прамень" — кожная чацвёртая пара абутку гэтага вытворцы закупляецца сёння iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэндэнцыя да змяншэння запасаў гатовай прадукцыi намецiлася ў канцэрне "Беллегпрам". Пра гэта паведамiла на сустрэчы з журналiстамi начальнiк аддзела кiравання якасцю, маркетынгу i таварапрасоўвання канцэрна Людмiла Пархамовiч.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика