БАЖ развітваецца з Дзмітрыем Парфіновічам
31.08.2009 14:56
—
Новости Общества
|
30 жніўня нечакана спынілася сэрца Дзмітрыя Парфіновіча, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Яму было ўсяго 47 гадоў. Дзіма працаваў у нашай арганізацыі з першага дня яе заснавання. Ён не быў публічнай асобай, але яго ведалі бадай усе сябры БАЖа — і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Не толькі таму, што ён выконваў безліч самых розных арганізацыйных спраў. Дзіма быў чалавекам, да якога заўсёды можна было звярнуцца па дапамогу, параду, падтрымку. Пайшоў з жыцця вясёлы, адкрыты, добразычлівы чалавек. Наш дарагі сябра, наш паплечнік. Калектыў офіса БАЖ — гэта не проста кола супрацоўнікаў. Гэта адна сям’я, у якой людзі звязаныя самымі цёплымі і блізкімі стасункамі і дзе кожную страту перажываюць як асабістае гора. Мы ўсе горка смуткуем разам з блізкімі Дзімы і выказваем шчырае спачуванне яго родным і сваякам. Светлая табе памяць, Дзіма, і нізкі паклон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 жніўня нечакана спынілася сэрца Дзмітрыя Парфіновіча, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
|
|