Сонечны агарод. 21.by

Сонечны агарод

09.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты, засеяны рознымi культурамi, участак, што насупраць лясгаса, я заўважыў даўно. Чысты, дагледжаны — з любоўю прыкладзеныя рукi да зямелькi-кармiцелькi. Ну, i яшчэ мне спадабалiся сланечнiкi, да якiх я неабыякавы з дзяцiнства.

Нядаўна зноў ранiцай праязджаў каля гэтага ўчастка. І ўжо праехаў, а пасля, спахапiўшыся, вярнуўся. Сланечнiкi амаль адцвiлi, даспявае насенне. Ласунак для вераб'ёў, сiнiчак. Тут жа некалькi вялiкiх жоўтых прыгажуноў-кругоў, ва ўсёй сваёй жоўтай прыгажосцi так i падмiргваюць: нацiснi кнопку фотаапарата. Прабiраюся па расiстай зямлi да намечанай цэлi. А там... Там ужо гаспадыня ўчастка даводзiць да завяршальнай стадыi i без таго дагледжаны ўчастак. Папрасiў прабачэння за турботы i з задавальненнем пазнаёмiўся з гэтай лагоднай i прыемнай жанчынай.

Нiна Васiльеўна Грыб нарадзiлася i жыла ў Рэмлi. Працавала там на ферме, кiнамеханiкам. Цяпер столiнка. Са здароўем праблемы. Але Нiна Васiльеўна кажа:

— Пакуль Гасподзь Бог працягвае днi, трэба ва ўсiм бачыць Божую руку, Яго тварэнне i ўмець у любой сiтуацыi радавацца жыццю i знайсцi куды з любоўю прыкласцi рукi.

Iлья ВАКУЛIЧ.

г. Столiн.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты, засеяны рознымi культурамi, участак, што насупраць лясгаса, я заўважыў даўно. Чысты, дагледжаны — з любоўю прыкладзеныя рукi да зямелькi-кармiцелькi. Ну, i яшчэ мне спадабалiся сланечнiкi, да якiх я неабыякавы з дзяцiнства. Нядаўна зноў ранiцай праязджаў каля гэтага ўчастка. І ўжо праехаў, а пасля, спахапiўшыся, вярнуўся. Сланечнiкi амаль адцвiлi, даспявае насенне. Ласунак для вераб'ёў, сiнiчак.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика