ДЫНАМА-СНАЙПЕРЫ. 21.by

ДЫНАМА-СНАЙПЕРЫ

23.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У найблiжэйшую суботу беларускаму бiятлону спаўняецца 50 гадоў. Напярэдаднi юбiлею ў БФСГ "Дынама" раздавалi заслужаныя ўзнагароды сваiм найлепшым прадстаўнiкам гэтага вiду спорту i расказвалi аб будучых перамогах.

Беларускiя "снайперы на лыжах" прывучылi нас, што яны заўсёды змагаюцца за найвышэйшыя ўзнагароды. "Пазаўчора" — Вiктар Сямёнаў i Аляксандр Папоў, "учора" — Святлана Парамыгiна, Вадзiм Сашурын, Алег Рыжанкоў, Уладзiмiр Драчоў, Алена Зубрылава i Аляксей Айдараў, "сёння" — Дар'я Домрачава i Вольга Назарава. Гэты спiс можна яшчэ доўга працягваць i дапаўняць. Нават не верыцца, што распачалося ўсё толькi ў канцы пяцiдзесятых гадоў мiнулага стагоддзя.

Немалую ролю ў станаўленнi беларускага бiятлону адыграла "Дынама". За ўвесь час тут займалася больш за 2,5 тысячы спартсменаў. I зараз абсалютная большасць прадстаўнiкоў нацыянальнай зборнай — дынамаўцы. Напэўна, зусiм дзiўна будзе пачуць пра бiятланiстаў наступнае: маёр Рыжанкоў, капiтан Назарава цi старшы лейтэнант Сыман? А яно насамрэч так. Усе яны, а таксама iншыя "зборнiкi", носяць гэтыя высокiя званнi.

Сустрэча з журналiстамi прайшла 22 верасня ва ўтульнай канферэнц-зале на Кiрава, 8. Ва ўступным слове старшыня БФСГ "Дынама" генерал-маёр Юрый Бародзiч адзначыў, якi вялiкi ўнёсак у развiццё беларускага спорту, асаблiва бiятлону, належыць "Дынама". Добрым словам былi ўзгаданыя нашы шматлiкiя пераможцы. А прысутным на мерапрыемстве Алене Зубрылавай i Алегу Рыжанкову былi ўручаны памятныя знакi "За заслугi перад "Дынама".

Чатырохразовая чэмпiёнка свету, трохразовая чэмпiёнка Еўропы Алена Зубрылава: "Менавiта праз "Дынама" я прыйшла ў вялiкi спорт. Спачатку прайшла школу органаў дзяржаўнай бяспекi ва Украiне, потым тут, у Беларусi. Каб дасягнуць вяршыняў, трэба заўсёды ставiць перад сабою найвышэйшыя мэты. Гэтага i хацелася б пажадаць нашым маладым спартсменам. А кiм я сябе зараз лiчу: беларускай цi ўкраiнкай? Цяжкае пытанне. Напэўна, адкажу па-iншаму: я славянка".

"Менавiта праз "Дынама" я прыйшла ў вялiкi спорт. Спачатку прайшла школу органаў дзяржаўнай бяспекi ва Украiне, потым тут, у Беларусi. Каб дасягнуць вяршыняў, трэба заўсёды ставiць перад сабою найвышэйшыя мэты. Гэтага i хацелася б пажадаць нашым маладым спартсменам. А кiм я сябе зараз лiчу: беларускай цi ўкраiнкай? Цяжкае пытанне. Напэўна, адкажу па-iншаму: я славянка".

Трохразовы чэмпiён свету, двухразовы чэмпiён Еўропы Алег Рыжанкоў: "Сённяшняя ўзнагарода вельмi прыемная, але вось калi казаць пра самую памятную, то гэта апошняя — бронзавы медаль чэмпiянату свету-2003 у Ханты-Мансiйску. Як трэнер магу сказаць, што будучыня ў нашага бiятлону ёсць. Так, некалькi гадоў таму быў правал. Мы страцiлi некалькi пакаленняў таленавiтых спартсменаў. Чаму так здарылася? Магчыма, не хапала трошкi фiнансавання, магчыма, нам, старэйшым, трэба было раней сыходзiць, даваць дарогу маладым. Магчыма, штосьцi iншае. Зараз дакладна не скажаш. Галоўнае, што сiтуацыя змянiлася. Фiнансаванне палепшылася, пры нацыянальнай зборнай створана каманда-Б, якую я трэнiрую. I магу сказаць, што ў нас ёсць таленавiтыя маладыя бiятланiсты. Праўда, абыдземся зараз без iмёнаў. Не хачу, каб у некаторых "закружылася" галава".

"Сённяшняя ўзнагарода вельмi прыемная, але вось калi казаць пра самую памятную, то гэта апошняя — бронзавы медаль чэмпiянату свету-2003 у Ханты-Мансiйску. Як трэнер магу сказаць, што будучыня ў нашага бiятлону ёсць. Так, некалькi гадоў таму быў правал. Мы страцiлi некалькi пакаленняў таленавiтых спартсменаў. Чаму так здарылася? Магчыма, не хапала трошкi фiнансавання, магчыма, нам, старэйшым, трэба было раней сыходзiць, даваць дарогу маладым. Магчыма, штосьцi iншае. Зараз дакладна не скажаш. Галоўнае, што сiтуацыя змянiлася. Фiнансаванне палепшылася, пры нацыянальнай зборнай створана каманда-Б, якую я трэнiрую. I магу сказаць, што ў нас ёсць таленавiтыя маладыя бiятланiсты. Праўда, абыдземся зараз без iмёнаў. Не хачу, каб у некаторых "закружылася" галава".

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найблiжэйшую суботу беларускаму бiятлону спаўняецца 50 гадоў. Напярэдаднi юбiлею ў БФСГ "Дынама" раздавалi заслужаныя ўзнагароды сваiм найлепшым прадстаўнiкам гэтага вiду спорту i расказвалi аб будучых перамогах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика