Маладзiк малады, твой рог залаты
23.09.2009
—
Новости Общества
|
Хутчэй за ўсё, станоўчыя адносiны да маладзiка грунтуюцца на асацыяцыi з пачаткам, растучым Месяцам. А можа прычына ў тым, што маладзiк мае два рагi i нагадвае кароўку-кармiцельку, якая дапамагала ўтрымлiваць шматдзетную сям'ю. Менавiта ў гэтую фазу Месяца выконвалi шэраг магiчных i рытуальна-абрадавых дзеянняў для дасягнення жаданага вынiку, для паляпшэння дабрабыту ў гаспадарцы i г.д. Асаблiвымi знакамi павагi карыстаўся "маладзiчок" сярод народных лекараў. Пераважную большасць хваробаў, звязаных з пагаршэннем фiзiчнага стану чалавека, iмкнулiся лячыць у першую квадру Месяца. Усе жыццесцвярджальныя абрадава-рытуальныя дзеяннi прымяркоўвалi да "маладога" Месяца, але ведалi, што самымi спрыяльнымi яго днямi з'яўляюцца тыя, якiя максiмальна наблiжаны да поўнi. Нашы продкi верылi ў тое, што дзейнiчае неабвержная сувязь чалавека з космасам: "Як Месяц на небе расце, прыбывае, так i шчасце, дабрабыт, грошы, здароўе ў хаце i сям'i будуць прыбываць". Як правiла, першы вянец новага зруба закладвалi толькi пад поўню. У гэты ж час рабiлi ўлазiны — засялялiся ў новую хату. Самымi шчаслiвымi лiчылi тых, хто справiў сваё вяселле за некалькi дзён да поўнi. Нездарма часцей за ўсё на вяселлi казалi: "Жадаем шчасця поўню". Тыя, хто займаўся рыбным промыслам, прасiлi, каб нiткi на сеткi прала цяжарная жанчына i абавязкова пад поўню, каб у гэтых сетках было заўсёды "поўна" рыбы. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутчэй за ўсё, станоўчыя адносiны да маладзiка грунтуюцца на асацыяцыi з пачаткам, растучым Месяцам. А можа прычына ў тым, што маладзiк мае два рагi i нагадвае кароўку-кармiцельку, якая дапамагала ўтрымлiваць шматдзетную сям'ю.
|
|