Беларускiя паштавiкi выбiралi лепшых
29.09.2009
—
Новости Общества
|
Фiнiшаваў ХIII Рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства работнiкаў пошты Бернская канвенцыя, падпiсаная 135 гадоў таму, стала галоўным падмуркам для ўтварэння Сусветнага паштовага саюза (СПС) — мiжнароднай арганiзацыi, якая на сёння аб'ядноўвае паштовыя адмiнiстрацыi 191 краiны свету. Кожны год 9 кастрычнiка ўсе паштавiкi адзначаюць сваё прафесiйнае свята — Сусветны дзень пошты. Беларусь у рады СПС увайшла ў 1947 годзе. I на сёння рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Белпошта" — вядучая паштовая структура ў Беларусi. РУП "Белпошта" да прафесiйнага свята прымеркавала рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў паштовай сувязi, а таксама паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI. Конкурс праходзiў два днi i складаўся з двух этапаў: прэзентацыi камандаў пад дэвiзамi "Наша вiзiтоўка" i "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся — вачамi паштовай моладзi", а таксама конкурс "Паштовая размiнка", дзе паштавiкi адказвалi на тэарэтычныя пытаннi i выконвалi практычныя заданнi. РУП "Белпошта" да прафесiйнага свята прымеркавала рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства аператараў паштовай сувязi, а таксама паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI. Конкурс праходзiў два днi i складаўся з двух этапаў: прэзентацыi камандаў пад дэвiзамi "Наша вiзiтоўка" i "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся — вачамi паштовай моладзi", а таксама конкурс "Паштовая размiнка", дзе паштавiкi адказвалi на тэарэтычныя пытаннi i выконвалi практычныя заданнi.— Праца паштальёна мне падабаецца, — расказала "Звяздзе" спадарыня Малiноўская. — Вучышся шукаць да людзей падыход, кантактаваць з iмi. Клiенты бываюць розныя, ёсць i любiмыя. Скажам, ёсць жанчына, якая афармляе падпiску кожныя паўгода дзесьцi на паўмiльёна беларускiх рублёў. "Лепшым майстрам паштовай справы" прызнаная Ганна Корбут, аператар АПС № 116 вытворчасцi "Мiнская пошта". "Лепшым паштовым эрудытам" стала Наталля Якаўцава, паштальён АПС № 36 г. Гомеля. А "лепшым паштаведам" назвалi Марыну Старасценку, паштальёна АПС № 4 Светлагорскага РУПС Гомельскага фiлiяла. Перамогу ў агульным камандным залiку такiм чынам святкавала каманда Гомельскага фiлiяла. Другое месца ў Брэсцкага фiлiяла, а замыкае тройку прызёраў Гродзенскi фiлiял. — Для мяне самым вялiкiм вопытам сталi стасункi з людзьмi, — прызнаецца паштальён па дастаўцы паштовых адпраўленняў i друкаваных СМI вытворчасцi "Мiнская пошта", самая маладая з паштавiкоў 20-гадовая Наталля Святлова. — У мае абавязкi ўваходзiла прыходзiць да клiента i афармляць падпiску ў яго дома, уручаць заказныя лiсты, бандэролi... Асаблiвай навукай сталi для мяне стасункi з пенсiянерамi. Да кожнага старалася знайсцi свой iндывiдуальны падыход: каб не толькi знайсцi кантакт, але яшчэ i падняць iм настрой. Ну i, вядома ж, мне, як маладому спецыялiсту, вельмi карысна было папрацаваць у калектыве. Конкурсы прафесiйнага майстэрства работнiкаў пошты ў Беларусi праводзяцца з 1996 года. За гэты час не толькi аператары паштовай сувязi i паштальёны вызначалi лепшых у сваiх шэрагах, але i начальнiкi гарадскiх i вясковых аддзяленняў, а таксама кiроўцы аўтамабiляў. ХIII Рэспублiканскi конкурс прафесiйнага майстэрства быў прысвечаны Году роднай зямлi i Году моладзi. Iлья Лапато. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бернская канвенцыя, падпiсаная 135 гадоў таму, стала галоўным падмуркам для ўтварэння Сусветнага паштовага саюза (СПС) — мiжнароднай арганiзацыi, якая на сёння аб'ядноўвае паштовыя адмiнiстрацыi 191 краiны свету. Кожны год 9 кастрычнiка ўсе паштавiкi адзначаюць сваё прафесiйнае свята — Сусветны дзень пошты. Беларусь у рады СПС увайшла ў 1947 годзе. I на сёння рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Белпошта" — вядучая паштовая структура ў Беларусi.
|
|