Дом на халяву. 21.by

Дом на халяву

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Што, бацюшка, дом "на халяву" вырашылi пабудаваць? — спытаў адзiн з падрадчыкаў гомельскага святара Уладзiмiра Драбышэўскага.

— Калi халявай лiчыць наяўнасць пецярых дзяцей, старэйшай з якiх сем, а малодшай менш за год — тады так, "на халяву", — усмiхнуўся айцец Уладзiмiр i не стаў спрачацца. Ён не ведаў тады, якiм будзе працяг узаемаадносiнаў i спадзяваўся, як заўсёды, на звычайную чалавечую сумленнасць.

Яны з матушкай Марынай будаваць дом вырашылi ў 2005 годзе, тады ў iх было двое дзяцей: Настасся i Мiкалай. Маладыя адукаваныя бацькi — абодва фiзiкi, закончылi Гомельскi ўнiверсiтэт iмя Францыска Скарыны. Ад самага пачатку свайго шлюбу ведалi, што планаваць нараджэнне дзяцей не будуць. А як iнакш прапаведаваць веру, калi не ўчынкамi? Яны абодва не расказваюць аб тым, як прыходзiлi да Бога, бо лiчаць гэта сваiм патаемным. Тым больш, што сёння iх думкi занятыя вельмi зямнымi праблемамi.

Дзе ў Гомелi дом пабудаваць?

Зварот у рэдакцыю газеты займае чатыры друкаваныя лiсты дробным шрыфтам. Эмоцый няма — толькi сухое пералiчэнне фактаў: калi, куды, як звярталiся, каб на справе здзейснiць законнае права ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта №185 "Аб выдзяленнi грамадзянам льготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў".

Зварот у рэдакцыю газеты займае чатыры друкаваныя лiсты дробным шрыфтам. Эмоцый няма — толькi сухое пералiчэнне фактаў: калi, куды, як звярталiся, каб на справе здзейснiць законнае права ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта №185 "Аб выдзяленнi грамадзянам льготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў".  

  "У адказ на нашы звароты ў 2006-07 гадах у гарадскi зямельны аддзел з просьбай аб выдзяленнi нам зямельнага ўчастка пад забудову ў межах горада нам спаслалiся на адсутнасць у горада такой магчымасцi. Быў прапанаваны адзiн участак далёка ад горада — у пасёлку Прыбар, i ў 2007 годзе другi — у пасёлку "Новае Жыццё". Месца службы ў горадзе Гомеле, адсутнасць асабiстага транспарту i неразвiтая iнфраструктура пасёлка "Новае Жыццё" зрабiлi для нас гэтыя прапановы непрымальнымi".

Урэшце яны набылi ўчастак у так званым Залiнейным раёне: за сродкi сваякоў, якiя для гэтай мэты прадалi двухпакаёвую кватэру i 2 гаражы. Яны i зараз жывуць у дамку, якi прызнаны старым толькi на 70 %. Потым, каб пачаць будаўнiцтва на другой палове ўчастка, была пяцiмесячная цяганiна па яго падзеле, расказвае айцец Уладзiмiр:

— Тры гарадскiя арганiзацыi: БТІ, зямельны аддзел гарвыканкама i адмiнiстрацыя Савецкага раёна не маглi вызначыць, хто з iх павiнен гэтым займацца. Доўга не маглi вызначыцца, як прысвоiць адрас дому, якога пакуль не было, без чаго мы не маглi атрымаць крэдыт на будаўнiцтва.

Усiх складанасцяў, з якiмi на самым першым этапе сутыкнулася шматдзетная сям'я, проста не пералiчыць. Адно добра: на шчасце, гэта не перашкодзiла ў 2006 годзе нарадзiцца двайняткам: Васiлiсе i Варвары. Тым часам 26.12.2007 года Драбышэўскiя ўсё ж атрымалi дазвол адмiнiстрацыi Савецкага раёна на будаўнiцтва дома, а 29.01.2008 года — льготны крэдыт ААТ "Беларусбанк".

Грошы ёсць. Што далей?

Далей пачалося самае складанае. Самастойныя пошукi падрадчыка на будаўнiчыя работы сярод дзяржаўных прадпрыемстваў вынiкаў не далi. Шматдзетны бацька вырашыў тады звярнуцца па дапамогу ў Гомельскi гарвыканкам.

— Мне адказалi: "Вы можаце пiсьмова звярнуцца па дапамогу ў Гомельскае гарадское ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва. Магчыма, яны пагодзяцца".

Не пагадзiлiся. Дырэктар УКБ Гомельскага гарвыканкама Ігар Адарчанка тлумачыць сiтуацыю двухгадовай даўнiны i гаворыць, што сёння яна мала ў чым змянiлася:

— У нас аб'ёмы растуць i растуць. На наступны год яшчэ на 60 % большыя аб'ёмы. Мы займаемся шматпавярховым будаўнiцтвам i выконваем дзяржаўную праграму, даведзеную Саўмiнам для ўсёй Гомельскай вобласцi.

— Атрымлiваецца, iншую дзяржаўную праграму можна праiгнараваць, i шматдзетныя сем'i асуджаны шукаць прыватных падрадчыкаў?

— Так. Падрадныя арганiзацыi зацiкаўленыя будаваць мiкрараёнамi. Кожнае прадпрыемства хоча, каб праца была больш выгаднай i рэнтабельнай для яго.

Намеснiк старшынi камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтве Гомельскага аблвыканкама Ядзвiга Блатун праблему бачыць пад iншым вуглом. — Нiхто не адмаўляецца ад таго, што мы павiнны дапамагаць шматдзетным сем'ям. Дамы сядзiбнага тыпу будуюцца звычайна для шматдзетных, але ў Нараўлянскiм, Хойнiцкiм i iншых раёнах. Гэтыя праблемы ў Гомелi ўзнiклi таму, што няма такой практыкi i будаўнiцтва iм такое нявыгаднае: не хочуць адцягваць сiлы на дробныя аб'ёмы. Гарадскiя ўлады маглi б умяшацца... УКБ — гэта ж iх падраздзяленне.

Калi айцец Уладзiмiр пачаў самастойны пошук будаўнiкоў — ужо не толькi сярод дзяржаўных, але i сярод прыватных прадпрыемстваў, — ён пачуў тую ж песню:

— Адмовы былi такiя: "Аб'ём работ вельмi малы, у нас вельмi загружана прадпрыемства, вы аплачваць будзеце не наяўнымi грашыма..." Нарэшце ўдалося дамовiцца i заключыць 28.02.2008 г. дагавор будаўнiчага падраду толькi на фундамент — з БМП-354. Згодна з iм пачатак работ — сакавiк 2008-га, заканчэнне — красавiк 2008-га. Фактычна работы былi пачатыя 8 мая 2008, а закончаныя 21 жнiўня 2008 года.

Айцец Уладзiмiр расказвае, што менавiта тады ў iх узнiкла шмат прэтэнзiй да першага падрадчыка па якасцi выкананых работ. Пасля адмовы падпiсаць сумнеўныя, на погляд заказчыка, працэнтоўкi, адносiны з будаўнiчым прадпрыемствам зусiм сапсавалiся. У вынiку шматддзетная сям'я зноў засталася без падрадчыка. Мiж iншым, толькi ў працэсе будаўнiцтва Драбышэўскiя даведалiся аб тым, што, могуць наняць Тэхнiчны нагляд, аплата паслуг якога будзе ўключана ў крэдыт. Тым не менш iх зварот у Дзяржбуднагляд зноў-такi быў безвынiковым — тыя былi таксама загружаныя работай. Пошук новага падрадчыка пачаўся тады, калi Марына ўжо чакала пятае дзiця.

— I зноў мы звярнулiся ў УКБ, — гаворыць айцец Уладзiмiр, — дзе зноў атрымалi адмову са спасылкай на iх загружанасць i нашы малыя аб'ёмы працы. Па даведнiку знайшлi ППТУП "Контур Плюс", з якiм i заключылi новы дагавор будаўнiчага падраду з тэрмiнам заканчэння работ 31 снежня 2008 года.

Чытач павiнен здагадацца, што гэтай публiкацыi проста не было б, калi б дагавор быў выкананы.

— Мы пайшлi насустрач Драбышэўскiм i ўзялi аб'ект, якi нам не выгадны i не патрэбны, — кажа кiраўнiк прыватнага прадпрыемства "Контур Плюс" Аляксандр Сiдарок, спасылаючыся на тое, што на момант заключэння дагавору не было дакладнай праектнай дакументацыi.

Спачатку — так, але ж у маi 2008 года ЗАТ "Тэрмiкс" выканала яе бязвыплатна. Да верасня мiнулага года былi гатовыя некалькi папер чарцяжоў i схем, на падставе якiх прадпрыемства "Контур Плюс" i разлiчыла каштарыс будаўнiцтва. I тым не менш год таму, у вераснi, падрадчык, якi атрымаў аванс ад заказчыка, не пачаў працу на аб'екце, нягледзячы на тое, што менавiта тады быў вызначаны тэрмiн пачатку работ. Потым было яшчэ шмат перагавораў i абяцанняў, пераносы тэрмiнаў, але ж дом стаiць без даху i сёння.

Толькi тады, калi чакаць, спадзявацца, звяртацца ў розныя iнстанцыi раённага i гарадскога ўзроўню стала канчаткова бессэнсоўна, айцец Уладзiмiр прыйшоў на прыём да намеснiка старшынi аблвыканкама Уладзiмiра Надтачаева i адначасова напiсаў у нашу газету. У лiсце — дакладна так: мы просiм аб дапамозе.

Вiг — вам?

Намаляваныя казачныя героi сустракаюць кожнага, хто прыходзiць да Драбышэўскiх — прама на брамцы. Настрой узнiмаецца i тады, калi бачыш амаль што сапраўдны вiгвам, пашыты i размаляваны рукамi мацi пецярых дзяцей. На пытанне, калi яна гэта паспявае, Марына адказвае:

— Па начах, калi ж яшчэ.

У гэтай сям'i ёсць свой герб i сцяг, тут вечарамi разам чытаюць класiкаў лiтаратуры, i ў мяне з'явiлася моцнае жаданне расказаць аб звычайным днi i клопатах гэтай цудоўнай шматдзетнай праваслаўнай сям'i. Але ж iх сённяшнiя турботы з будаўнiцтвам дома перакрываюць мае лiрычныя пачуццi. Таму зноў аб праблемах.

У самым пачатку верасня непасрэдна на будоўлi была сабраная нарада з удзелам прадстаўнiкоў Гомельскага гарвыканкама. Аднаго з iх я папрасiла аб каментарыi, але ён адмовiўся размаўляць са мной. Больш за тое, ён увогуле не палiчыў неабходным адрэкамендавацца. Таму гэты прадстаўнiк улады застаўся для мяне як вобраз маладога вытанчанага мужчыны, апранутага ва ўсё белае. Другi адрэкамендаваўся як галоўны спецыялiст аддзела па кiраваннi будаўнiчым комплексам i жыллёвай палiтыцы Гомельскага гарвыканкама Раман Аўтухоў, аднак быў сцiплы на каментарыi i запэўнiў, што ўсё будзе ў пiсьмовым адказе на скаргу. Пiсьмовы адказ уяўляе сабой сцiслы канспект юрыдычных адносiнаў Драбышэўскiх з прыватнай арганiзацыяй "Контур Плюс" i прапанову падаць на яе ў суд.

I зноў айцец Уладзiмiр пайшоў на прыём да намеснiка старшынi аблвыканкама Уладзiмiра Надтачаева.

Як палiтычную задачу вырашыць юрыдычна?

Гэты вiзiт быў куды больш вынiковым. Бо праз некалькi дзён непасрэдна на будоўлi дома для Насцi, Колi, Васiлiсы, Варвары, Арыядны i iх бацькоў сабралася вельмi прадстаўнiчая нарада з удзелам прадстаўнiкоў камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтве Гомельскага аблвыканкама, упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Гомельскага гарвыканкама, ААТ "Беларусбанка", а таксама ўсiх падрадчыкаў i праекцiроўшчыкаў.

Дырэктар УКБ Гомельскага гарвыканкама Iгар Адарчанка наўскiдку ацанiў якасць таго, што набудавана, так:

— Сёння дом гатовы не больш чым на 30 %. Для таго, каб гаварыць аб працягу будаўнiцтва, тое, што ёсць, неабходна часткова разабраць i прывесцi ў адпаведнасць з нормамi.

Мiж тым, Драбышэўскiя сталi хвалявацца менавiта таму, што самi даўно ўбачылi парушэннi нормаў будаўнiцтва. Айцец Уладзiмiр водзiць па будоўлi i ў соты раз паказвае:

— Нi адзiн вiд работ не завершаны. Зiмой у маразы залiвалi фундамент у мёрзлую зямлю. Тут жа скразныя дзiркi ў сценах! А нам адказваюць: гэта нармальна, потым затынкуецца. Бэлькi гнiюць непрапiтаныя... Запрацэнтавана сетка армiравальная — яе не могуць знайсцi. Работы iдуць з парушэннем парадку: даху няма — пачынаюць падшываць столь... У лютым нам сказалi, што яны будуць унутры тынкаваць сцены. Калi мы не дазволiлi, у адказ пачулi: вы звязваеце нам рукi, перашкаджаеце будаваць, мы пойдзем з аб'екта. Быццам мы ў пясочнiцы гуляемся ў кулiчыкi.

Намеснiк старшынi камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтве Гомельскага аблвыканкама Ядзвiга Блатун вырашэнне заблытанай праблемы — заканчэння будаўнiцтва дома Драбышэўскiх — бачыць як першачарговую неабходнасць, i дзякуючы яе актыўнаму ўмяшальнiцтву ёсць пакуль прамежкавыя, але ж вынiкi:

— Як юрыдычна вырашыць палiтычную задачу — пабудаваць дом для шматдзетнай сям'i? Як хутчэй гэта зрабiць? Мы дамовiлiся, што праектна-каштарысная дакументацыя павiнна быць да 30 кастрычнiка. Пасля яе атрымання будзе працягвацца льготнае крэдытаванне гэтага дома.

З ёй згодная i начальнiк аддзела арганiзацыi работ па крэдытаваннi насельнiцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення АСБ "Беларусбанк" Ядзвiга Вежнавец:

— Трэба зрабiць так, як хоча сям'я. У нас у Гомелi толькi адна шматдзетная сям'я зараз будуе дом па льготным крэдыце, ну, як ёй не дапамагчы?

Згодна з пратаколам выязднога разгляду звароту ў Гомельскi аблвыканкам па пытаннi будаўнiцтва iндывiдуальнага жылога дома, зацверджаным старшынёй камiтэта па архiтэктуры i будаўнiцтве Гомельскага гарвыканкама Уладзiмiрам Гарбачовым, адпаведным службам дадзены даручэннi. Цытую дакумент:

"1. Да 5 кастрычнiка 2009 года фiлiалу № 300 Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "Беларусбанк" правесцi кантрольныя абмеры аб'ёмаў i якасцi выкананых будаўнiча-мантажных работ.

2. ПУП "Архiтэктурная майстэрня" скарацiць тэрмiн выпуску праектна-каштарыснай дакументацыi да 30 кастрычнiка.

3. Фiлiалу № 300 Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ "Беларусбанк" пасля атрымання праектна-каштарыснай дакументацыi зрабiць пераразлiк памеру крэдытнай лiнii — да 10 лiстапада 2009 года.

4. Да 15 лiстапада 2009 года Гомельскаму гарвыканкаму сумесна з упраўленнем капiтальнага будаўнiцтва гарвыканкама пасля атрымання праектна-каштарыснай дакументацыi разгледзець пытанне перадачы функцый заказчыка па будоўлi дома ўпраўленню капiтальнага будаўнiцтва Гомельскага гарвыканкама.

5. ППТУП "Контур Плюс" пасля правядзення "Беларусбанкам" кантрольных абмераў у выпадку выяўлення заўваг па будоўлi дома лiквiдаваць iх да 20 кастрычнiка 2009 года, а пасля атрымання праектна-каштарыснай дакументацыi лiквiдаваць будаўнiчыя недаробкi да 15 лiстапада 2009 года".

P.S.

Задаю мацi вялiкай сям'i Марыне Драбышэўскай правакацыйнае пытанне: можа, трэба было згадзiцца на кватэру, iх шматдзетным у Гомелi куды лягчэй атрымаць? Яна адказвае адназначна адмоўна.

— Дзяцей лягчэй да самастойнасцi прывучыць, калi ёсць свой дом, а не кватэра. Ды i мне больш зручна — яны ж гуляюць на маiх вачах усе, тут, у двары — не страшна за iх.

Вiдаць, у гэтай гiсторыi працяг будзе. I так хочацца спадзявацца, што аптымiстычны... Вось толькi мне здаецца, што, даведаўшыся аб тым, колькi каштуе дом "на халяву" ў абласным цэнтры, нямногiя пагодзяцца паўтарыць шлях сям'i Драбышэўскiх i нараджаць дзетак — як Бог дае.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Што, бацюшка, дом "на халяву" вырашылi пабудаваць? — спытаў адзiн з падрадчыкаў гомельскага святара Уладзiмiра Драбышэўскага. — Калi халявай лiчыць наяўнасць пецярых дзяцей, старэйшай з якiх сем, а малодшай менш за год — тады так, "на халяву", — усмiхнуўся айцец Уладзiмiр i не стаў спрачацца. Ён не ведаў тады, якiм будзе працяг узаемаадносiнаў i спадзяваўся, як заўсёды, на звычайную чалавечую сумленнасць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика