Каб палегчыць сыход. Славяне верылі, што ў момант смерці чалавека на небе згасае або падае зорка. 21.by

Каб палегчыць сыход. Славяне верылі, што ў момант смерці чалавека на небе згасае або падае зорка

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

08.10.2009

Смерць непазбежная і наканаваная жыццём, хоць нікому невядомы гэты дзень. Сёння пра чалавека, які памёр раптам, не пакутаваў сам і не мучыў сваіх сваякоў, гавораць: “Вось шчаслівы!” Аднак бывае і так, што наступленне смерці пераходзіць у шматгадзінную агонію. Каб палегчыць гэтыя пакуты, тым, хто быў побач, неабходна было выканаць рытуальныя дзеянні, аб якіх у народзе вельмі добра ведалі. Часам было досыць дастаць пуховую падушку з-пад галовы чалавека, які паміраў, а часам трэба было выканаць практычна ўсё, аб чым пойдзе гутарка далей:

Для таго каб “выпусціць” душу таго, хто паміраў, і тым самым палегчыць яго “сыход”, у хаце адчынялі вокны (фортачкі), куфары, у печы — юшкі, засланкі, і т. п., расшпілялі вопратку паміраючага. Прыбіралі з-пад галавы падушку: “Курынае пяро не дае памерці”. Неабходна было прыгатаваць “рытуальную” падушку, у якую ўкладвалі лісце, галінкі з веніка або гарохавую салому. Паміраючага пераварочвалі нагамі да падгалоўя ложка або ўкладвалі на падлогу пад прамым вуглом да падоўжаных сілавых ліній памяшкання (дошкі падлогі ў вясковай хаце заўсёды клалі ад парога да чырвонага кута, паралельна ім ставілі ложкі. Такім чынам, паміраючага трэба было пакласці папярок дошак). З мэтай палягчэння перадсмяротнай гадзіны ў рукі паміраючаму ўкладвалі грамнічную свечку (абавязкова васковую, набытую ў храме 15 лютага). (Аднак калі ў іншых выпадках грамнічнай свечкай карысталіся на працягу ўсяго года, то ў выпадку смерці чалавека яна павінна была згарэць поўнасцю ў гэты ж дзень, каб ёй не маглі скарыстацца ў святочных сітуацыях.) Каб палегчыць сыход у “іншы” свет, загадзя завешвалі люстэркі і вылівалі ваду, якая магла быць у хаце. З той жа мэтай з хаты выводзілі самага блізкага чалавека. Напрыклад, калі памірала маці, з хаты выносілі дзіця. У момант наступлення смерці да паміраючага не падпускалі непаўналетніх дзяцей, цяжарных жанчын і хатніх жывёлін. Пра паміраючага чалавека стараліся не гаварыць. Лічылася, чым менш людзей ведае аб гэтым, тым лягчэй яму будзе памерці.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смерць непазбежная і наканаваная жыццём, хоць нікому невядомы гэты дзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика